Фільм «Урокі фарсі», вылучаны беларускім оскараўскім камітэтам, не будзе ўдзельнічаць у конкурсе. Пра дыскваліфікацыю стужкі паведамляе Variety.com.
Акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук зняла фільм з разгляду, бо ён не адпавядае кваліфікацыйнаму патрабаванню — каб большы творчы ўнёсак быў ад жыхароў Беларусі.
«Урокі фарсі» былі спрадзюсіраваныя расійскімі і нямецкімі кампаніямі. А «Беларусьфільм» дапамагаў натурнымі здымкамі ў нашай краіне.

Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары