Меркаванні

«Ворагам незалежнасці Філарэт не быў. Калі яго перавялі ў Беларусь, то папрасіў сустрэчы з Караткевічам»

Дэпутат Вярхоўнага Савета (1990 — 1996) Сяргей Навумчык успамінае свой досвед сумеснай працы ў парламенце з мітрапалітам Філарэтам.

«НН» пацікавілася ў Навумчыка, як Філарэт глядзеў на пытанне беларускай незалежнасці.

«Магу дакладна сказаць, што ставіўся неварожа. Калі ўспамінаць сесію Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, калі Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце надавалася сіла канстытуцыйнага закона, то мітрапаліт Філарэт не ўдзельнічаў у галасаванні. Здаецца, ён проста тады адсутнічаў, а не так, як Лукашэнка, адмаўляўся рэгістравацца для галасавання.

У цэлым у мяне засталіся добрыя ўражанні ад супрацы з мітрапалітам. Я быў кіраўніком групы, якая займалася прыняццем закона «Аб свабодзе сумлення», у гэтую групу ўваходзілі і Філарэт, і Кандрусевіч. З Філарэтам працаваць даводзілася дастаткова шчыльна, ніякай пыхі ў яго да мяне, 28-гадовага хлопца, я не заўважыў, былі добразычлівыя, паважлівыя адносіны.

У выніку нам атрымалася прыняць закон «Аб свабодзе сумлення». Канечне, ён не быў ідэальным, але быў значна больш прагрэсіўным за той, які потым перапісалі пры Лукашэнку.

Гэта быў вельмі інтэлігентны, начытаны чалавек, з добрым пачуццём гумару. Некалькі разоў да яго звяртаўся з пытаннямі канфліктаў у прыходах па маёй акрузе ў Віцебску, заўсёды атрымліваў адказы.

Я скажу дакладна, што да моманту прыходу Лукашэнкі да ўлады Філарэт дакладна не быў ворагам незалежнасці. Яму даводзілася супрацоўнічаць і з Кебічам, і з Лукашэнкам. Мне здаецца, што гэта вынік дзесяцігоддзяў знаходжання Царквы пад ціскам уладаў у савецкія часы. Таму многія іерархі былі вымушаныя ісці на ўгоду з сумленнем, заключаць пагадненні з д’яблам, калі хочаце.

Вы пытаецеся ў мяне пра стаўленне да незалежнасці. Цікавы факт, калі Філарэта толькі перавялі ў Беларусь напрыканцы 1970-х, то ён папрасіў сустрэчы з Уладзімірам Караткевічам.

Я не помню, каб Філарэт калісьці публічна выступаў з крытыкай апазіцыі, БНФ».

Каментары

Цяпер чытаюць

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Apple сёння часова выдаляла Telegram3

Залужны: Украіна ніколі не будзе ў НАТА13

Апублікаваныя першыя за некалькі гадоў здымкі Аун Сан Су Чжы

Эквадор паспрабаваў выкарыстаць мадэль Сальвадора ў барацьбе з бандамі. Аднак яна не спрацавала4

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць33

У заапарку ў Токіа тры львіцы загінулі ад цеплавога ўдару

Караеў ужо набраў на Гродзеншчыне першы ўзвод нядбайных аграрыяў23

Развітанне з Маяй Кляшторнай пройдзе заўтра3

Расійскі дрон знішчыў драўляную казацкую царкву XVIII стагоддзя на Херсоншчыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць