Грамадства66

Усе мабільныя аператары запусцілі базавы тарыф. У каго самы танны?

Беларускія аператары мабільнай сувязі абвясцілі пра запуск базавых сацыяльных тарыфаў. Яны прадугледжваюць пэўны фіксаваны аб’ём паслуг і невысокую цану.

 Увесці такія тарыфы аператараў абавязаў указ № 335 «Аб аказанні паслуг сотавай рухомай электрасувязі». Базавы набор паслуг ва ўсіх аператараў аднолькавы. Кліентам прадастаўляецца 2 Гб інтэрнэту без абмежавання хуткасці, 200 хвілін званкоў ва ўсе сеткі краіны і 50 СМС у месяц. Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка. Office Life паглядзеў, у каго самы танны.

Самы танны такі тарыф у аператара life:). Ён так і называецца: «Базавы» і каштуе 7,9 рубля ў месяц. У кампаніі кажуць, што інтэрнэт-трафіку хопіць для перапісак у месенджарах, выкарыстання карт, праверкі пошты і перыядычнай адпраўкі фота і галасавых паведамленняў.

У А1 гэты тарыф называецца «Сацыяльны эканом». Яго кошт — 9,4 рубля ў месяц. Пры гэтым у кампаніі паведамляюць, што для некаторых катэгорый насельніцтва (пенсіянераў, інвалідаў і шэрагу іншых) такі тарыф можна будзе падключыць за 6 рублёў у месяц.

Кампанія МТС назвала свой базавы тарыф «Супер Лайт». Ён, як і ў асноўнага канкурэнта, каштуе 9,4 рубля ў месяц. А для пенсіянераў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі кампанія прапануе тарыф «Клапатлівы» з безлімітнымі званкамі ўнутры сеткі за 5,9 рубля ў месяц.

Каментары6

  • Максим Дизайнер
    01.04.2025
    даведка, Памяркоуныя плакали, колололись, но продолжали жрать кактус. Самый дешевые тарифы без всяких базовых-не базовых услуг всегда был у Life еще задолго до всех этих "Базовых". За 8,9(сейчас 11,9) рублей в месяц абонент получает 10Гб скоростного интернета, безлимит итернета с которым можно смотреть кино - дальше, безлимит звонков в сети, и по 20 копеек - на другие сети, на которые никто не звонит, потому что у всех нормальных людей есть мессенджеры. И это с сохранением номера хоть через год при отсутствии денег на балансе, и отсутствие понятия "минус", как такового. Закончились деньги - вам предлагают за 50 копеек/сутки продлить тариф до пополнения с помощью бесплатной СМС. Я не знаю, каким нужно быть олухом, чтобы пользоваться в крупном городе тарифами воров из МТС или золотого А1.
  • даведка
    01.04.2025
    В данном случае самыми человечными оказались частники life:) и A1, а самым ненасытным ожидаемо государственный МТС, дитя монополиста Белтелекома.
  • На рубель эканоміі кожны месяц
    01.04.2025
    Лайф можа пісаць што хоча, але якасць сувязі нулёвая за межамі Мінска.
    Толку з гэтага "дзяшэўле", калі не працуе.

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні37

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні37

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць