Нерухомасць

Беларуска зняла ў Мінску кватэру на суткі і была шакаваная ўмовамі пражывання

Беларуска распавяла ў TikTok, як днямі зняла кватэру на суткі ў Мінску і пасля ўбачанага пашкадавала пра гэта. Замест забраніраванага жылля ёй прапанавалі альтэрнатыву, якая аказалася ў жахлівым стане: брудныя матрацы, ірваная пасцельная бялізна і непрыемны пах, распавядае CityDog.io.

Lena_adinetz падзялілася, што зняла жыллё на суткі ў Мінску за 80 рублёў і засталася ў шоку ад убачанага.

Спачатку яна выбрала адну кватэру і забраніравала яе, але ў дзень засялення ёй паведамілі, што жыллё занятае. Замест гэтага прапанавалі іншую на вуліцы Брацкай, 8, за тую ж цану, і жанчына пагадзілася.

@adinets_lena Короткая история о том, почему не нужно экономить на жилье. Ну а вообще это окей, сдавать такие квартиры? В чем проблема заменить текстиль, сделать химчистку и проветрить всю вонь? Как новостройку можно убить до такого состояния? порекомендуйте плз, проверенные квартиры, которые вы снимаете квартиры или номера в Минске, чтобы в следующий раз не остаться на улице #квартиранасуткиминск #братская8 #арендаквартирыминск #жильенасутки #обзорквартирыминск #минскмир ♬ оригинальный звук - lena_adinets

Калі беларуска прыехала туды ўвечары, яна выявіла, што кватэра ў «вельмі дрэнным стане».

Паводле яе слоў, унутры было брудна, непрыемна пахла, пасцельная бялізна аказалася ірванай, матрац — у плямах, а мэбля была падрапанай.

Нягледзячы на тое, што кватэра знаходзіцца ў новабудоўлі, яна «выглядае так, быццам у ёй даўно ніхто не прыбіраў». Жанчына здзівілася, чаму ўладальнікі не змаглі хаця б змяніць пасцельную бялізну, пачысціць мэблю і выветрыць памяшканне перад яе засяленнем.

У каментарах пад відэа адны карыстальнікі ўпэўненыя, што «гэта быў тыповы развод», іншыя раілі ў будучым спыняцца толькі ў гасцініцах.

«Ну дык тыповы ж развод ужо: вам падабаецца кватэра, а потым кажуць, што яна занятая, але ёсць іншая за гэтыя ж грошы, у якой «страшна сесці» (першай кватэры не існуе)», — пішуць у каментарах.

«Гэта наогул класічная сітуацыя, калі дамаўляешся, браніруеш, і па прыездзе аказваецца, што яе здалі іншаму».

«Мы забраніравалі кватэру за 170 рублёў на Нямізе, 8, калі прыехалі, нам кажуць, маўляў, за 220 рублёў не хацелі? Нас мурыжылі гадзіны 2, пакуль пракуратурай не прыгразілі».

«Класіка. Вашай першай кватэры наогул не існуе. Падобная сітуацыя была, я потым фоткі праверыў, гэта былі фота іншай кватэры. Ну мы не сталі трываць гэта: на другую не паехалі і знялі гатэль».

«Таксама сутыкнуліся з такой сітуацыяй. Дама была ўпэўненая, што мы нікуды не падзенемся, бо былі з маленькімі дзецьмі, якія стаміліся, але мы з прынцыпу адмовіліся».

«Мяркуючы па аватарках, трапілі на іх жа, але на іншую кватэру, у іх шмат. Толькі мы трапіліся летам, цэннік быў, як і ў астатніх кватэр, таму падазрэнняў не ўзнікла».

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць