Грамадства

У Мінску за дзень схапілі каля 170 чалавек, шмат каго з іх — на праспекце Незалежнасці

На працягу дня сілавікі затрымалі каля 170 чалавек. Абсалютная большасць з іх будзе чакаць суда на Акрэсціна.

Галоўным месцам затрымання быў праспект Незалежнасці. Справа ў тым, што па тэлеграм-каналах пашыраўся заклік правесці «пратэсныя гулянні» — без аніякай сімволікі шпацыраваць з 14:00 да 15:00 паміж гатэлем «Мінск» і Кастрычнічніцкай плошчай.

У выніку сілавікі адвольна хапалі людзей, якія апынуліся ў гэты час у гэтым месцы.

Затрыманні каля ГУМа

Адзінкавыя затрыманні былі і ў іншых раёнах Мінска, дзе мясцовыя жыхары ладзілі дваровыя маршы.

Сярод вядомых асобаў затрыманыя топ-менеджары кампаніі «Зубр Капітал» Мікалай Шастак і Яўген Бачышчаў. Таксама не вярнулася дахаты Наталля Ёсуб, дачка вядомага эканаміста Вадзіма Ёсуба.

Сярод затрыманых — рэнтгенолаг, загадчыца рэнтгенаўскага аддзялення ў РНПЦ «Кардыялогія» Таццяна Ільіна. Яна ў Маскоўскім РУУС.

Таксама затрыманы доктар-анколаг Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера Дзмітрый Буралкін і доктар-анестэзіёлаг дзіцячага хірургічнага цэнтра Святлана Лазарава разам з мужам. А таксама доктар-афтальмолаг 5-й гарадской клінічнай паліклінікі Марханава Вольга.

Акцыя жыхароў квартала Пуліхава — Захарава

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту22

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

Гэты горад у Еўропе пасадзіў галубоў на супрацьзачаткавыя сродкі7

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму1

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту22

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць