Грамадства

Мікола Купава: Бел-чырвона-белы сцяг непадсудны, гэта прызнаны народам нацыянальны сімвал

Генеральная пракуратура Беларусі паабяцала прызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкай сімволікай. Нібыта ідучы насустрач «неабыякавым грамадзянам», якія звярнуліся ў гэта ведамства з адпаведным хадайніцтвам. «Народная Воля» вырашыла пацікавіцца, як да такой ініцыятывы ставіцца Мікола Купава — аўтар эталона дзяржаўнага бел чырвона-белага сцяга, прынятага Вярхоўным Саветам у 1991 годзе.

Як можна забараніць сцяг, за якім — стагоддзі гісторыі? Пры чым тут нейкія немцы, пры чым паліцаі? Упершыню бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся на гравюры 1444 года! На той гравюры — бітва з туркамі пад Варнай, у якой таксама ўдзельнічалі войскі ВКЛ. Бел-чырвона-белыя сцягі масава паказаны на славутай карціне «Бітва пад Оршай 1514 года». У 1917-м, яшчэ да абвяшчэння БНР, вайскоўцы-беларусы былой царскай арміі ўпрыгожвалі свае мундзіры бел-чырвона-белымі стужкамі і значкамі. Таму Клаўдзій Дуж-Душэўскі ў 1918-м, ствараючы сцяг для БНР, нічога не выдумляў, ён проста ўзяў правераны стагоддзямі сімвал. Помню, як у 1990 годзе ў Полацку ўладыка Філарэт па нашай просьбе ўрачыста асвяціў бел-чырвона-белы сцяг, які праз год стаў дзяржаўным. Бел-чырвона-белыя палоскі, якія сімвалізуюць кроў Хрыста, абавязкова прысутнічаюць на епіскапскім аблачэнні. Дык што, Генеральная пракуратура цяпер і Хрыста будзе судзіць?!» — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць