Грамадства

У Чэхіі пададзеная першая заява на беларускіх сілавікоў за катаванні

Адвакат беларуса, які вінаваціць амапаўцаў у катаваннях, падаў у Цэнтральную ўправу па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Чэшскай Рэспублікі заяву аб злачынствах, да якіх, паводле пацярпелага, мелі непасрэднае дачыненне высокапастаўленыя супрацоўнікі АМАПа, паведамляе Радыё Свабода.

У Чэхіі гэта першая пададзеная заява супраць беларускіх сілавікоў, на падставе якой можа быць распачатая крымінальная справа. Раней паведамлялася, што ў Чэхіі да падачы паводле ўніверсальнай юрысдыкцыі падрыхтаваныя ўжо 10 заяў. Нагадаем, што ў межах чэшскай медычна-гуманітарнай праграмы праходзяць рэабілітацыю больш за 50 чалавек з Беларусі.

Адвакат беларуса Аляксей Крэнке паведаміў радыё «Свабода»: «Сёння нашым адвакацкім бюро па просьбе кліента, які сур’ёзна пацярпеў ад рук прадстаўнікоў сілавых структур Беларусі, у Цэнтральную ўправу па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Чэшскай Рэспублікі пададзенае паведамленне аб учыненні цэлага шэрагу цяжкіх крымінальных злачынстваў супраць чалавечнасці.

У гэтым паведамленні пацярпелы ў дэталях інфармуе пра факты нялюдскіх здзекаў і катаванняў, якія над ім учынілі супрацоўнікі АМАПа Горадні ў жніўні 2020 году, называючы канкрэтных асоб. Гэтыя факты пацвярджаюцца паказаннямі сведак і іншымі доказнымі матэрыяламі.

Факты, апісаныя ў паведамленні нашага кліента, сведчаць пра дзеянні, якім няма месца ў цывілізаваным грамадстве. Чэшскі крымінальны кодэкс прадугледжвае магчымасць пераследу паводле прынцыпу ўніверсальнасці такога тыпу злачынстваў на тэрыторыі Чэхіі, незалежна ад таго, у якой краіне яны былі ўчыненыя. Мы разлічваем, што следчыя органы Чэшскай Рэспублікі возьмуць справу на разгляд».

Пацярпелы, які пажадаў захаваць ананімнасць, верыць, што злачынцаў пакараюць:

«Той, хто ў XXI стагоддзі ўтрымлівае ўладу пры дапамозе гвалту, паказвае сваю слабасць. Выконваць бяздумна загады, сцвярджацца за кошт мірных людзей, прыніжаючы іх — гэта садызм. Веру і ведаю, што патрэбны час і сілы, каб пакараць тых, хто даваў загады і іх выконваў. Але гэты дзень абавязкова прыйдзе!»

Прадстаўніца Гуманітарнага кансіліуму, які са жніўня дзейнічае ў Чэхіі для аказання гуманітарнай дапамогі рэпрэсаваным з Беларусі, патлумачыла: «Заявы, якія цяпер падаюцца ў краінах Еўрасаюза, маюць на мэце прыцягнуць да адказнасці людзей, якія думаюць, што ў іх ёсць карт-бланш на гвалт і ім за гэта ніколі нічога не будзе».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску12

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы даехалі аўтастопам да Аўстраліі і расказалі, колькі патрацілі3

У Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс4

Кажуць, у Расіі знялі жаночую версію «Графа Монтэ-Крыста». Што гэта за серыял?12

Тры чалавекі памерлі пасля застолля ў Лагойску. Але ад чаго, пакуль невядома2

Apple выпусціць першы воданепранікальны айпад

МЗС Літвы хоча ўвесці новыя абмежаванні для расіян і беларусаў4

Тры самыя чыстыя пляжы Мінска3

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску12

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць