Свет

Вынікі з Ізраіля пацвярджаюць эфектыўнасць вакцыны Pfizer i BioNTech

Эфектыўнасць вакцыны ад COVID-19 карпарацый Pfizer і BioNTech у Ізраілі, дзе на гэты момант ад каранавіруса прышчэплены самы вялікі працэнт насельніцтва ў свеце, перавысіла 95%. Такія звесткі апублікавала Міністэрства аховы здароўя Ізраіля, піша «Радыё Свабода».

Гэта значыць, што сярод людзей, якія атрымалі дзве дозы вакцыны, колькасць хворых на каранавірусную інфекцыю на 95% менш, чым сярод не прышчэпленага насельніцтва. У дачыненні да цяжкай формы інфекцыі і да смяротнага выніку гэты паказчык дасягае 99 працэнтаў.

У ходзе клінічных выпрабаванняў да пачатку вакцынацыі эфектыўнасць вакцыны ацэньвалася ў тыя ж 95%.

Даследаванне, як паведамляе Der Spiegel, таксама паказала, што вакцына эфектыўная не толькі для абароны ад інфекцыі, але і прадухіляе яе перадачу — у 89,4% выпадкаў вакцынаваныя не перадаюць вірус іншым людзям.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес72

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК13

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў14

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес72

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць