Усяго патроху66

Адміністратар сайта Кастрычніцкага раёну Гродна не мае доступу ў інтэрнэт

Гэта адзін з фактаў, высветленых раптоўнай праверкай з Адміністрацыі прэзідэнта.

Гэта адзін з фактаў, высветленых раптоўнай праверкай з Адміністрацыі прэзідэнта.

На мінулым тыдні ў Гродне і Гродзенскай вобласці Адміністрацыі прэзідэнта наладзіла комплексную рэйдавую праверка працы дзяржаўных органаў улады. Чыноўнікаў праверылі на якасць выканання патрабаванняў дырэктывы № 2 ад 27.12.2006 г. аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржапарату. Рэйд зазірнуў таксама ў «адно акно» і праверыў працу са зваротамі грамадзянаў.

«Гэтая праверка была праведзена раптоўна. Мясцовыя ж органы ўлады Гродна і Гродзенскай вобласці чакалі, што ў гэты дзень супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта правядуць толькі планавыя сустрэчы ў працоўных калектывах, прыём грамадзянаў па асабістых пытаннях, якія насамрэч адбыліся, у прыватнасці, у ААТ «Малочны свет» — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

Рэйд выявіў шэраг істотных недахопаў. Так, у прыватнасці, у ваенкамаце і цэнтральнай раённай бальніцы Астравецкага раёну адмовіліся па першым патрабаванні выдаць кнігі скаргаў і прапановаў. У гэтым жа раёне ў часе праверкі шэраг службовых асобаў, адказных за асабісты прыём грамадзянаў, адсутнічалі на сваіх месцах у працоўны час.

Служба «адно акно» ў Кастрычніцкім раёне Гродна «не адпавядае патрабаванням заканадаўства, арганізаваная абсалютна нязручна для людзей». Падобныя парушэнні былі выяўленыя ў Мастоўскім раёне. А ў Ваўкавыску пытанне пра дэбюракратызацыю дзяржапарату разглядалі на паседжанні райвыканкаму толькі ў верасні 2007 году.

Выявіла нечаканая праверка і кур’ёзныя факты. Так, у тым жа Кастрычніцкім раёне Гродна супрацоўнік, адказны за працу сайту сваёй установы, нават не мае доступу для выхаду ў інтэрнэт.

Па выніках рэйду шэраг гродзенскіх чыноўнікаў магчыма пазбавіцца сваіх пасадаў. Такая выснова робіцца напрыканцы паведамлення прэс-службы Лукашэнкі.

СП

Каментары6

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць