Грамадства

Жыхарку Гомеля асудзілі на 75 сутак

Чарговы арышт на месяц атрымала жыхарка Гомеля Анастасія Перавошчыкава. Яна ўжо была асуджаная на 15 сутак па тры разы. Цяпер — яшчэ два разы па 15 дзён. Агулам у ІЧУ Анастасія мусіць правесьці 75 сутак, піша Свабода.

Адна з акцый у гомельскім раёне Навабеліца.

«Мне Дзьмітрый Кротаў — міліцыянт з Навабеліцкага РАУС, заявіў, што «больш няма на каго вешаць, апроч яе, бо ў некаторых дзеці, а іншыя зьехалі за мяжу». Так ён патлумачыў тое, што Насьцю ў чарговы раз пакаралі арыштам. Суд быў учора. Ні я, ні адвакат пра яго ня ведалі», — распавяла Алена, маці Анастасіі.

Анастасію судзяць, паводле маці, за нейкія здымкі зь бел-чырвона-белым сьцягам і па паказаньнях чалавека, які сьцьвярджае, што дзяўчына ўдзельнічала ў «партызанінгу».

«Міліцыянт заявіў, што ў іх ёсьць нібыта дзесяць эпізодаў на дачку, і па кожным яны будуць даваць па 15 сутак», — расказала яе маці.

«У мяне дома і дзядулі Насьці — вэтэрана, праводзілі вобшукі. 6 лютага дачка выйшла з першых 15 сутак, а 8 лютага яе зноў забралі, і з таго часу толькі дадаюць чарговыя суткі! Яе дапытвалі ў міліцыі: «Каго ты ведаеш, дай паказаньні на іншых, здай раённы сьцяг». Але калі яна не ведае, дзе сьцяг, калі яна не ведае — хто тыя людзі, якія стаялі са сьцягамі? Яна не можа здаць людзей міліцыянту, бо ня ведае іх, а ён — злуецца! І дае чарговыя суткі», — зазначыла маці.

Кожны раз яна сутыкаецца з цяжкасьцямі пры перадачах дачкі.

«То яблыкі не бяруць, то пернікі, то кнігі. Паперу для яе не ўзялі, лісты не даходзяць… адзін да мяне дайшоў, ад Насьці, яна піша на чацьвёртай частцы аркуша, што ў яе няма паперы…» — дадала Алена.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася9

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася

Усе навіны →
Усе навіны

Над Сікстынскай капэлай паставілі комін1

Кадыраў рыхтуе перадачу ўлады6

Прапаганда кпіць з колькасці зняволеных у Польшчы, забыўшыся паглядзець на беларускія турмы1

Прэм'ер Славакіі скокнуў у Дунай, каб даказаць, што здаровы5

«Мой дзед удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з’езда!» Што расіяне пішуць пра Беларусь і беларускую гісторыю пад відэа Тамары Эйдэльман15

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам13

Украінскія дроны атакавалі Расію

«Засталося ўсяго 6 кватэр у горадзе». На выходныя 9 мая разабралі арэндныя кватэры ў Гродне, Брэсце і Мінску. Цэны ўражваюць5

Трамп вырашыў прыцягнуць Эрдагана для спынення вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася9

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць