Грамадства

Працягваюцца суды над пенсіянеркамі, затрыманымі ў заслаўскай электрычцы

Учора, 2 сакавіка, у судзе Заводскага раёна паспелі разгледзець справы 65-гадовай Алены Васільевай і 60-гадовай Раісы Алецкай. Іх затрымалі яшчэ 26 лютага за чытанне беларускіх кніг у электрычцы, паведамляюць праваабаронцы.

Участковы Заводскага РУУС Алег Ганестаў склаў на Васільеву два пратаколы: па арт. 23.34 і 23.4 КаАП. Але суддзя Кацярына Мурашка вырашыла вярнуць пратакол за непадпарадкаванне на дапрацоўку, а па арт. 23.34 КаАП пенсіянерка атрымала штраф 50 базавых (1450 рублёў).

Раісе Алецкай ў судзе нават не далі азнаёміцца з матэрыяламі справы. З яе слоў, з Акрэсціна яе выпусцілі па падпісцы аб яўцы ў РУУС, адкуль 2 сакавіка яе адправілі ў суд. Перад пачаткам судовага працэсу з'явіўся супрацоўнік міліцыі з пастановай на затрыманне, якую сакратарка павінна была выдаць яму толькі пасля працэсу. У выніку, суддзя Анастасія Асіпчык пастанавіла арыштаваць Алецкую на 15 сутак у зале суда.

Сёння ў судзе над Аленай Лебядзінскай суддзя Асіпчык выдаліла з абвінавачвання БЧБ-вопратку, таму што ў пратаколе вопісу рэчаў было пазначанае адзенне «дазволенага» колеру. Але жанчыну ад максімальнага штрафу не выратавала і тое, што яна даглядае 90-гадовую маці. Суддзя аштрафавала Лебядзінскую на 870 рублёў (30 базавых).

У акцыі ўдзельнічала і 49-гадовая Іна Жаковіч. На судзе быў апытаны сведка-міліцыянт, па словах якога, ён знаходзіўся ў адным вагоне з удзельніцамі і назіраў, як яны «пікетавалі». На яго форменнай вопратцы былі заклееныя надпісы, якія перад затрыманнем адкрыў, каб быў бачны надпіс «міліцыя».

Суддзя Мурашка нават праглядала тг-канал «Пенсіянеры 97%», каб знайсці відэа з удзелам у акцыі. Аднак адвакат заявіў, што суд узяў на сябе неналежныя функцыі: здабывае доказы, якіх няма ў справе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць