Меркаванні

Сацыёлаг Андрэй Вардамацкі: Апошнія месяцы мы бачым пераходы праўладных людзей у стан прыхільнікаў змен

Газета «Беларусы і рынак» пагаварыла са стваральнікам недзяржаўнай сацыялагічнай кампаніі «Новак» і Беларускай аналітычнай майстэрні (BAW) доктарам сацыялагічных навук Андрэем Вардамацкім пра настроі ў беларускім грамадстве. 

— Традыцыйна ў канцы года вы праводзіце навагодняе апытанне, у ходзе якога ў тым ліку вывучаеце, наколькі шчаслівыя або няшчасныя былі беларусы ў мінулым годзе. Як гэтыя дадзеныя выглядалі ў 2020-м?

— Пазіцыя «дастаткова шчаслівы» знізілася з 57,7% у 2019 годзе да 51% у канцы 2020-га. У той жа час адбылося павышэнне пазіцыі «не вельмі шчаслівы»: з 29,3 да 39,5 %.

Таксама ў навагоднім даследаванні мы заўсёды пытаем, наколькі ўдалым быў гэты год для краіны. Пазіцыя «няўдалы» ўзрасла рэзка і кардынальна: з 8,8% у навагоднім даследаванні 2019 года да 34,1% у 2020 годзе.

Разам з тым колькасць беларусаў, якія не страчваюць надзею, была на ўзроўні 45%, якія адчуваюць трывогу — 26 %, неспакой — 27 %.

— Ці даследавалі вы пратэсны рух, і калі так, то якія вынікі?

— Асноўны тэзіс афіцыйнага пункту гледжання заключаецца ў тым, што ўдзельнікі пратэстаў — гэта «несвядомая моладзь». Дык вось, даследаванні паказваюць, што колькасць маладых людзей ва ўзросце 18—29 гадоў дакладна такая ж, як і людзей ва ўзросце 56 гадоў і старэйшыя — прыкладна па 20%.

Гэта сведчыць аб тым, што ў пратэстах удзельнічае не толькі «несвядомая моладзь», але і катэгорыя грамадзян, узрост якіх роўны ўзросту найбольш вядомага палітычнага суб'екта краіны.

Што тычыцца адукацыі, то сярэдні ўзровень адукацыі ўдзельнікаў пратэстаў вышэйшы за сярэдні ўзровень адукацыі насельніцтва Беларусі.

А працэнт людзей з вышэйшай адукацыяй вышэйшы за працэнт людзей з вышэйшай адукацыяй па краіне ў цэлым.

— Якое стаўленне да лідараў апазіцыі?

— Дадзеныя лета — пачатку восені паказваюць, што Святлана Ціханоўская лідзіравала. Што тычыцца дынамікі сённяшняга дня, то яе электаральны рэйтынг знізіўся, таму што яна ўвесь час заяўляе, што не мае прэзідэнцкіх амбіцый.

— Вы асабіста пачынаючы з верасня праводзіце фокус-групы як з удзельнікамі пратэстаў, так і з супернікамі. Як мяняецца настрой пратэстоўцаў, іх мэты?

— У дачыненні да мэтаў нічога не мяняецца. Як грамадзяне сваёй краіны, людзі хочуць удзельнічаць у прыняцці рашэнняў.

Наогул, асноўнай характарыстыкай узаемаадносін дзвюх гэтых груп — прыхільнікаў пратэстаў і іх праціўнікаў — з'яўляецца феномен каштоўнаснай узаеманепераходнасці. У іх прынцыпова розныя шкалы ацэнкі сітуацыі.

Для прыхільнікаў перамен шкалой з'яўляецца сітуацыя ў цяперашні час у іншых краінах: наколькі было б лепш, калі б у Беларусі было б гэтак жа. Вось з гэтай пазіцыі яны ажыццяўляюць параўнанне таго, што ёсць цяпер. А праціўнікі пратэстаў параўноўваюць з тым, як было ў краіне ў пачатку 90-х.

І другое. Калі для прыхільнікаў перамен характэрная глыбокая ўнутраная патрэба ўдзелу ў прыняцці рашэнняў, то ў праціўнікаў перамен такой патрэбы няма. Яны задаволеныя тым, што рашэнні прымаюць за іх.

Разам з тым ужо самыя апошнія звесткі паказваюць пераходы праўладных людзей у стан прыхільнікаў змен. Гэта адбываецца на чатырохмесячным адрэзку часу. Трэба вывучаць гэтую дынаміку.

— Як змяніліся настроі пратэстоўцаў?

— Па фокус-групах выразна відаць, што ступень нездаволенасці практычна засталася такой жа. Больш за тое, з-за рэпрэсіўных дзеянняў з боку дзяржавы яна стала вастрэйшай.

— А што б вы маглі сказаць па геапалітычнай арыентацыі беларусаў цяпер?

— Зноў жа адкажу коратка. Можна казаць пра нейкі новы працэс у беларускай геапалітычнай масавай свядомасці: гэта расслаенне паняццяў «Расія», «народ Расіі» і «Крэмль».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама6

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць