Улада

Лукашэнка правёў нараду наконт «незаконных аперацый» у ІТ

Сёння на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўваюць праекты прававых актаў, накіраваных на спыненне незаконных фінансавых аперацый у сферы высокіх тэхналогій, піша БелТА.

БелТА

«Я запрасіў вас, каб выпрацаваць рашэнні, якія стаяць на стыку двух светаў — лічбавага і фінансавага», — сказаў Лукашэнка, адкрываючы нараду.

«Сёння сусветныя тэндэнцыі такія, што «лічба» ў літаральным сэнсе пранікае ў кожны дом. Дзеянні, а часам і проста публічныя заявы кіраўніцтва лічбавых гігантаў сталі істотна ўплываць на традыцыйныя галіны: аўтамабілебудаванне, транспарт, лагістыку, паслугі, касмічныя распрацоўкі і гэтак далей».

«У некаторых краінах інструменты IT-карпарацый актыўна і непрыкрыта выкарыстоўваюцца ў палітычных працэсах (нам гэта знаёма). Тыя, хто выпусціў усе гэтыя працэсы з-пад кантролю, зараз пажынаюць адпаведны плён», — дадаў Лукашэнка.

Ён растлумачыў, што на нарадзе будзе разглядацца адна са сфер, куды лічбавая трансфармацыя пранікла вельмі глыбока, — фінансавыя адносіны.

«Выкарыстанне лічбавых знакаў (токенаў) і крыптавалют стала штодзённым у многіх краінах свету. Іх прымаюць у якасці дадатковага аплатнага сродку нароўні з традыцыйнымі грашыма. У 2017 годзе мы першыя ў свеце спецыяльным дэкрэтам стварылі прававыя ўмовы для развіцця гэтых тэхналогій у Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

«Як мне дакладваюць, вялікіх злоўжыванняў у гэтай сферы не дапушчана. Разам з тым у свеце ўжо выпрацаваліся пэўныя правілы, накіраваныя на прадухіленне легалізацыі злачынных даходаў, недапушчэнне фінансавання тэрарызму і выключэнне перадумоў да рознага роду крымінальнай дзейнасці. Таму ўрад, КДК, Нацбанк прапануюць удакладніць некаторыя палажэнні заканадаўства і ўсталяваць неабходны ўзровень кантролю над новай сферай фінансавых аперацый. Гэта першы блок пытанняў», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што азнаёміўся з дакладам урада. Рыхтуецца комплексны указ, які дазволіць засяродзіць наяўныя рэсурсы на некалькіх ключавых напрамках. Будзе створаны адзіны орган дзяржаўнага рэгулявання, максімальна выкарыстоўваць вопыт Кітая ў пабудове лічбавага грамадства».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць