Грамадства

Былы супрацоўнік забароненага тэлеграм-канала выйшаў з комы ў Панаме і расказаў, як гэта — хварэць на жоўтую ліхаманку

Крысціян Шынкевіч каля месяца таму сышоў з каманды Сцяпана Пуцілы. Ён працаваў у праекце, які беларускія ўлады лічаць экстрэмісцкім.

Развітанне было нечаканае і скандальнае — Шынкевіч пісаў у сацыяльных сетках пра тое, што яго нібыта абвінавацілі ў крадзяжы на суму каля $15 тысяч. Ён баяўся, што яго затрымаюць на тэрыторыі Еўрасаюза і дэпартуюць у Беларусь. Таму паляцеў у Лацінскую Амерыку.

Там ён падхапіў трапічную хваробу — жоўтую ліхаманку. У выніку яго ўвялі ў кому. 

Па выхадзе з яе Шынкевіч расказаў, як гэта — так хварэць. 

«Нейкі камар у лесе ўкусіў, хвароба толькі так і перадаецца. Дзе менавіта, складана сказаць. Я быў у розных трапічных лясах, імаверна, у Эквадоры. 

Раптоўна паднялася тэмпература, боль па ўсім целе, ванітавала.

Я патэліў спачатку ў страхавую. Яны сказалі, што я сам магу ехаць у найбліжэйшы медыцынскі цэнтр або яны могуць падказаць, якая бальніца можа быць лепшай. Ці нават магу выклікаць 911, калі вельмі кепска стане. І я проста глянуў мапу і паехаў у найбліжэйшы шпіталь, і там яны прынялі мяне адразу.

Медыкі не вельмі былі здзіўленыя хваробе — яна звыклая для іх месцаў, але мясцовыя звычайна маюць прышчэпкі.

Да мяне як беларуса ставіліся нармальна, але большасць не ведае, што гэта за краіна і дзе яна. А тыя, хто нешта чытаў і чуў, адразу перапытваюць, ці праўда, што Беларусь — еўрапейская Венесуэла. Венесуэльцам, дарэчы, таксама забаронены выезд за мяжу, з іхняй галечы смяецца ўся Лацінская Амерыка. 

Размаўляю я тут па-англійску, у Панаме з інглішам лепш, чым у іншых лацінскіх краінах. Але і троху вывучыў іспанскую, бо ў бальніцы толькі 10% персаналу можа патлумачыцца па-англійску. Тут, дарэчы, толькі асоба з панамскім грамадзянствам мае права на працу ў медыцыне.

Панама-Сіці, фота Крысціяна Шынкевіча

Ну а што тычыцца хваробы, то ад яе лекаў няма, толькі тэрапія для падтрымкі арганізма, пакуль ён спрабуе выратаваць ныркі і пячонку. Я пачаў жаўцець, ледзь мог хадзіць, усё балела, і цяпер усё цела ў сіняках і гематомах — праблемы са згусаннем крыві. 

Мне далі адразу кропельніцы з глюкозай і электралітамі, парацэтамол ад болю і нейкія іншыя лекі.

Але не вельмі дапамагло. У мяне пачалася таксічная фаза хваробы, пры якой смяротнасць — амаль 50%, але мне пашанцавала, што хутка пачалі тэрапію.

Выгляд з акна палаты

Тады і вырашылі адправіць мяне на некалькі дзясяткаў гадзін «спаць», каб лягчэй было перанесці інфекцыю і каб арганізм не траціў сілы на актыўнасць. Што і дапамагло.

Як мяне ўводзілі ў кому, памятаю слаба, бо адчуваў сябе ўжо і так у паўсне. А потым проста прачнуўся. Але як пасля гарэлкі, галаву кружыла некалькі гадзін потым. Зараз усё значна лепш.

Хутка выпіска ўжо, да канца тыдня. На першыя паўгода дыета без тлустага і вострага». 

Чытайце таксама. Экс-удзельнік каманды Сцяпана Пуцілы: Мяне ўводзяць у кому — жоўтая ліхаманка

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць