Грамадства

Галоўнае за 17 сакавіка: затрыманне Чыжа, анонс важнага звароту Ціханоўскай, праверкі ў віцебскай БХМД

Святлана Ціханоўская анансавала на 18 сакавіка важны зварот

«Я сем месяцаў працавала, каб зрабіць гэтую заяву», — гаворыцца ў сацыяльных сетках палітыка.

Святлана Ціханоўская анансавала на заўтра, 18 сакавіка, 12:00, важны зварот.

У Віцебскай БХМД — праверкі: прыехалі медыкі з Мінска, прыйшоў СК

У Віцебскую БХМД, дзе адбылося надзвычайнае здарэнне з падачай кіслароду хворым на ШВЛ — і пра яго распавёў загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Уладзімір Мартаў, — зноў прыехала камісія з Мінска. Акрамя таго, доктара і яго калег апытаў следчы. Пра гэта паведаміў Уладзімір Мартаў.

Затрыманы Юрый Чыж. Падрабязнасці

Як стала вядома «Нашай Ніве», увечары 15 сакавіка быў затрыманы бізнэсмен Юрый Чыж. Пра гэта паведамілі дзве незалежныя адна ад адной крыніцы.

Настаўнік са Смаргоні расказваў на ўроку пра бчб-сцяг, а сын чыноўніцы запісаў усё на тэлефон — настаўніка звольнілі

Андрэй Пятроўскі мае каля 20 гадоў педагагічнага стажу, выкладаў гісторыю і грамадазнаўства. Ён папрацаваў у розных школах Смаргоні і раёна. Апошнія тры гады аддаў мясцовай гімназіі.

Былы следчы Яўген Юшкевіч: Пакуль я быў на допыце, у машыне корпаліся невядомыя — спрацаваў відэарэгістратар

Былы следчы Яўген Юшкевіч заўважыў, што ў той час, калі ён з адвакатам быў на допыце ў мінскім упраўленні Следчага камітэта, у машыну, на якой ён прыехаў і якую прыпаркаваў непадалёку, пралезлі невядомыя і нейкі час там корпаліся. 

Ціханоўская выступіла на анлайн-слуханнях Кангрэса ЗША. Вось што яна расказала

У Камітэце па міжнародных адносінах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША адбыліся слуханні ў пытанні дэмакратычнага руху ў Беларусі і лідарства жанчын. На анлайн-слуханнях у якасці сведкі выступіла Святлана Ціханоўская, а правёў іх кангрэсмен Біл Кітынг, кіраўнік падкамітэта па Еўропе, энергетыцы, навакольным асяроддзі і кібербяспецы.

Следчы камітэт: Мікіта Крыўцоў скончыў жыццё самагубствам

Па факце смерці актыўнага ўдзельніка пратэстаў, зніклага 12 жніўня і знойдзенага павешаным у лесапаркавай зоне Мінска 22 жніўня, скончана праверка. СК сцвярджае, што ўсё паказвае менавіта на суіцыд: характар траўмаў, паказанні сведак, запісы камер відэаназірання.

Ніякіх крымінальных спраў па факце яго смерці распачата не будзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму2

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Усе навіны →
Усе навіны

Паляванне на пакемонаў. У Брытаніі масава рабуюць крамы, якія гандлююць карткамі з казачнымі істотамі

Беларусам Алене і Крыстафу, у якіх у Варшаве згарэла арэндная кватэра, за дзень сабралі больш за $16 тысяч19

Беларус, якому забаранілі ўязджаць у Еўропу, знайшоў хітры спосаб, як гэта абысці7

Спецыялісты патлумачылі, наколькі небяспечныя масты і пуцеправоды, хібы якіх паказваюць у інтэрнэце2

Беларусы за 10 гадоў аб'ехалі ўсе раёны краіны. А цяпер яны падзяліліся парадамі, памылкамі і склалі шэсць маршрутаў для пачаткоўцаў5

Памёр Вячаслаў Нікіфараў

Улады Малдовы замкнулі расійскіх вайскоўцаў у Прыднястроўі11

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму2

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць