Грамадства

«Стаяў у счэпцы і парушыў працу аўтобуса»: Дзянісу Чыкалёву далі тры гады хіміі

Суд Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя Алена Бушава) вынес прысуд па крымінальнай справе 34-гадовага палітвязня з Гомеля Дзяніса Чыкалёва за падзеі 9 жніўня ў Мінску: тры гады хіміі. Пасля сямі месяцаў пад вартай яго вызвалілі ў зале суда. Хлопца затрымалі 10 жніўня і распачалі супраць яго крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках), а потым справу перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул — на ч. 1 арт. 342 (Удзел у дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак). Па матэрыялах справы, Чыкалёў парушыў 9 жніўня працу аднаго аўтобуса, за гэта «Мінсктранс» выставіў пазоў на суму 6126 рублёў і 81 капейку, але яго перанакіравалі разглядаць у грамадзянскім парадку, паведамляе spring96.org.

«Белсат»

Паводле версіі абвінавачвання, Дзяніс Чыкалёў увечары 9 жніўня прыбыў у сталіцу з Гомеля, каб «прыняць актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываюцца ў цэнтральнай частцы сталіцы».

Чыкалёў, згодна з матэрыяламі справы, «з іншымі асобамі ігнараваў законныя патрабаванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў, груба парушаў грамадскі парадак, выкрыкваў розныя лозунгі і рухаўся, у тым ліку ў «счэпцы», па вуліцах Мельнікайце, Заслаўскай, а таксама праспектах Пераможцаў і Машэрава ў сталіцы».

Дзеянні Чыкалёва нібыта спрыялі блакаванню руху транспарту, была парушаная праца грамадскага транспарту. Пры сабе ў гамяльчаніна былі выяўленыя нож, спіртное і элементы абароны. Быў канфіскаваны таксама мабільны тэлефон, у якім праваахоўнікі знайшлі відэазапісы і перапіску, у якім нібыта «абвінавачаны выказвае свой намер удзельнічаць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». 

Дзяніс Чыкалёў віну не прызнаў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Танны хорар «Абсэсія» амерыканскага ютубера стаў галоўным хітом пракату5

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць