Здарэнні

Арганізатара пралукашэнкаўскіх шэсцяў усё ж судзяць за збіццё суседа

25 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна пачалі разгляд справы Сяргея Каўрыгіна. Яшчэ ў кастрычніку ён некалькі разоў ударыў у ліфце свайго суседа Сяргея Карпава. І пацярпелы, і нападнік — айцішнікі. 

Відэа канфлікту нядаўна з’явілася ў сеціве. На ім бачна, як Карпаў заходзіць у ліфт, за ім спрабуе ўвайсці Каўрыгін з жонкай і дзецьмі. Пасля, меркавана, нейкай размовы з суседам (відэа без гуку), Каўрыгін некалькі разоў б’е Карпава.

У той жа дзень Карпаў напісаў заяву ў міліцыю. Ён атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. 

Заводзіць справу аб хуліганстве супраць Каўрыгіна не сталі. Але завялі лягчэйшую, за нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў. 

Пасяджэнне прайшло ў судзе Першамайскага раёна. Разглядае справу суддзя Максім Трусевіч, сумна вядомы сваёй жорсткасцю прысудаў па адміністратыўках.

Абвінавачаны Сяргей Каўрыгін — таксама асоба вядомая. Ён адзін з арганізатараў акцый у падтрымку Лукашэнкі. Звычайна Каўрыгін (з вялікім крыжом у руках) узначальвае праўладныя шэсці разам са спяваком Цімурам Прахіным і экс-спецназаўцам Сяргеем Пазняком.

Праўда, ніхто з іх не прыйшоў у суд, каб падтрымаць свайго паплечніка.

На судзе ў якасці сведкі выступіла жонка Каўрыгіна. Жанчына распавяла, што ў той вечар 18 кастрычніка яны з мужам і дзецьмі вярталіся дадому, спяшаліся. Перад імі ў ліфт зайшоў сусед (Сяргей Карпаў) і паспрабаваў закрыць дзверы. Каўрыгін прытрымаў дзверы ліфта. І пачаўся канфлікт.

«Сусед хацеў перашкодзіць таму, каб мы ўвайшлі ў ліфт, гэта было заўважна. Муж прасіў яго адысці, той адказваў: чаго? У выніку перайшлі на павышаны тон размовы, сусед мацюкаўся, абураўся, маўляў, чаго я буду табе і тваёй сям’і саступаць?» — распавяла Кацярына Каўрыгіна.

Па яе словах, у нейкі момант Карпаў сказаў: «А не пайшлі б вы?» Гэта абурыла яе мужа, той загадаў сям’і выходзіць з ліфта. Жанчына павярнулася да дзяцей і самога збіцця не бачыла, але ўпэўненая, што канфлікт справакаваў сам Карпаў.

«У нас з’явіўся дамавы чат, дзе абмяркоўваюць палітыку. Я там не сяджу, але мне расказалі, што ў тым чаце пачалі цкаваць і высмейваць майго мужа, маўляў, ён падтрымлівае рэжым і ладзіць шэсці ў падтрымку ўлады», — сказала Кацярына Каўрыгіна. 

Яна настойвала, што канфлікт у ліфце меў пад сабою палітычны складнік. Маўляў, раней Карпаў вітаўся з Каўрыгінымі, але апошнім часам перастаў. А за некалькі дзён да бойкі ён дэманстратыўна не паехаў на адным ліфце з яе мужам. 

Відэа гэтай дэманстратыўнай непаездкі нават паглядзелі на судзе.

Акрамя таго, Каўрыгін і яго адвакатка папрасілі правесці паўторную медыцынскую экспертызу траўм збітага суседа і далучыць да справы раздрукоўку паведамленняў з таго самага дамавога чата, дзе, па выразу Каўрыгіна, «стасуюцца гэтыя рэвалюцыянеры». Гэтыя хадайніцтвы суддзя Трусевіч не задаволіў.

Пацярпелы Сяргей Карпаў у размове з «Нашай Нівай» абверг палітычны складнік канфлікту.

«У тым ліфце сапраўды не было месца, каб увайшлі яшчэ двое дарослых з чатырма дзецьмі. Персанальна я не маю ніякага негатыўнага стаўлення да Каўрыгіна, пра тое, што ён арганізуе нейкія шэсці, я ўвогуле не ведаў», — сказаў Карпаў.

На пасяджэнні ён папрасіў спагнаць з Каўрыгіна кампенсацыю за судовыя і медыцынскія выдаткі, а таксама кампенсаваць маральную шкоду. Агулам — трохі больш за 4000 рублёў.

Каўрыгін сваю віну не прызнаў. Ён паведаміў, што даход яго сям’і з чатырма дзецьмі складаецца з яго невялікага заробку і грашовай дапамогі на дзяцей. Каўрыгін запэўніў, што зарабляе ўсяго толькі 400 рублёў (хоць мае дарагое аўто BMW X6, на чым акцэнтаваў увагу адвакат пацярпелага).

Сяргей Каўрыгін у судзе

Але ж у сваім апошнім слове Каўрыгін паведаміў, што штраф ён гатовы сплаціць цалкам. 

Адвакат пацярпелага папрасіў суд не прызначаць Каўрыгіну штраф — бо той сам кажа, што мае мізэрны заробак, таму ад грашовых праблем у сям’і могуць пацярпець дзеці. Праз чацвярых дзяцей абвінавачанага не варта і караць арыштам, падкрэсліў адвакат. На яго думку, адэкватнае пакаранне — 240 гадзін грамадскіх прац.

Прысуд абвесцяць 26 сакавіка ў 10:20. Сяргею Каўрыгіну пагражае штраф, выпраўленчыя ці грамадскія працы на тэрмін да года альбо арышт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць