Грамадства

СК хоча забараніць дзейнасць каманды Сцяпана Пуцілы і прызнаць яе замежнай экстрэмісцкай арганізацыяй

Следчы камітэт ініцыяваў прызнанне каманды, створанай Сцяпанам Пуцілам, замежнай экстрэмісцкай арганізацыяй, а таксама забарону яе дзейнасці на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта гаворыцца на сайце СК.

Сцяпан Пуціла. Фота «Белсат»

Следчыя заяўляюць, што знайшлі ў тэлеграм-каналах «неаднаразовыя факты заклікаў да пратэстаў, блакавання дарог, забастовак, каардынацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў з указаннем канкрэтных месцаў правядзення, а таксама маршрутаў перамяшчэння».

Следства сцвярджае, што высветліла асоб, датычных да стварэння кантэнту канала. І што ёсць «факты, якія пацвярджаюць, што дзейнасць вышэйзгаданых асоб аб'яднаная ў арганізацыю, офіс якой размешчаны ў горадзе Варшава. Акрамя апісанага яны фінансава падсілкоўваліся і ад размяшчэння рэкламы на экстрэмісцкіх рэсурсах».

СК піша, што ў дзейнасці Сцяпана Пуцілы і яго каманды ёсць прыкметы замежнай экстрэмісцкай арганізацыі.

«Цяпер УСК па горадзе Мінску ініцыявана прызнанне рэдакцыі, фактычна створанай Сцяпанам Пуцілам і іншымі асобамі, замежнай экстрэмісцкай арганізацыяй, а таксама забарона яе дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Матэрыялы падрыхтаваныя і ўжо перададзеныя ў кампетэнтныя органы для прыняцця рашэння», — пішуць прадстаўнікі ведамства.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць