Вайна11

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў

У ноч на 5 красавіка ўкраінскія дроны масіравана атакавалі розныя рэгіёны Расіі. У Саранску пад удар трапіў адзіны ў краіне завод па вытворчасці оптавалакна для беспілотных лятальных апаратаў АТ «Аптывалаконныя сістэмы», паведамляе Baza.

АТ «Аптывалаконныя сістэма» ў Саранску. Фота: cdn.3dnews.ru

Паводле інфармацыі выдання, у выніку ўдару на прадпрыемстве ўспыхнуў пажар. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што ў небе над горадам бачылі ад шасці да васьмі дронаў.

Інфармацыю пра атаку пацвердзіў кіраўнік Мардовіі Арцём Здунаў, які паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што аб'ектам удару стала «адно з прадпрыемстваў» рэгіёну. Паводле папярэдніх звестак, ахвяр няма.

Яшчэ адна атака адбылася ў горадзе Чапаеўск Самарскай вобласці. Як расказаў губернатар рэгіёну Вячаслаў Федарышчаў, у выніку трапляння дрона на адным з прамысловых аб'ектаў узнік пажар. Ён удакладніў, што пацярпелых няма, а на месцы працуюць экстранныя службы і спецыялісты МНС, якія займаюцца ліквідацыяй узгарання.

Хоць канкрэтная назва прадпрыемства ў афіцыйным паведамленні не пазначаная, у Чапаеўску размешчаны завод АТ «Прамсінтэз», які спецыялізуецца на вытворчасці выбуховых рэчываў. Гэты завод ужо падвяргаўся нападу раней — 22 сакавіка. Адлегласць ад Чапаеўска да мяжы з Украінай складае амаль 890 кіламетраў.

Акрамя прамысловых аб'ектаў, нападам падвергліся і элементы інфраструктуры. Па словах губернатара Белгарадскай вобласці Вячаслава Гладкова, у Новааскольскай акрузе былі пашкоджаныя лініі электраперадачы.

Мінабароны Расіі ў сваёй справаздачы заявіла, што на працягу мінулай ночы сродкамі СПА было «знішчана і перахоплена» 49 украінскіх БПЛА самалётнага тыпу над рознымі рэгіёнамі краіны: 16 дронаў — над Варонежскай вобласцю, 14 дронаў — над Белгарадскай вобласцю, 6 дронаў — над Курскай вобласцю, 6 дронаў — над Самарскай вобласцю, 3 дроны — над Рэспублікай Мардовія, па адным беспілотніку — над Бранскай, Ліпецкай, Арлоўскай і Пензенскай абласцямі.

Каментары1

  • Жыгуль
    05.04.2025
    Гары-гары ясна!

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

На пятніцу ў Мінскай вобласці абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за пахаладання

У Мінску з’явіўся першы аўтамат з сушы. Што па цэнах?2

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну10

У Лунінцы 9‑гадовы хлопчык на квадрацыкле збіў 7‑гадовае дзіця на веласіпедзе

У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы8

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць