Грамадства

Берасцейцам прысудзілі па 3 гады «хіміі» за пудзіла

У Маскоўскім судзе Берасьця тром асобам вынесьлі прысуд за выраб і падвешваньне пудзіла на Варшаўскай шашы. Іх абвінавацілі ў злосным хуліганстве на падставе ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу, піша Радыё Свабода.

На лаве — Андрэй Колас, Вольга Завадская і Юлія Бодак.

Паводле вэрсіі сьледзтва, 23 кастрычніка Юлія Бодак і Вольга Завадская вырабілі пудзіла і прывезьлі да месца «імправізаванага пакараньня» на Варшаўскай шашы. Падняцьцем яго на «лобнае месца» займаўся Андрэй Колас разам зь «нявызначанай асобай», зь якой пазнаёміўся ў адным з чатаў.

З абвінаваўчага заключэньня вынікае, што вечарам 23 кастрычніка 2020 году Юлія і Вольга, выехаўшы за горад на аўтамабілі, вырабілі са сьмецьцевых пакетаў, плястыкавых бутэлек і рэшткаў сухой расьліннасьці пудзіла, якое самі ж даставілі на Варшаўскую шашу і кінулі ў лесапаласе паміж Чырванасьцяжнай і Махновіча. Празь некалькі гадзін да іх пад’ехаў Андрэй Колас, разам са сваім знаёмым з чату — яны абматалі манэкен вяроўкай і прымацавалі да дрэва, «імітуючы павешаньне».

Сьледзтва і дзяржабвінавачваньне сьцьвярджаюць, што гэта было пудзіла «Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь». На пудзіле былі таблічкі «асудзіў невінаватых» і «скраў галасы».

Аднак па словах самой Юліі Бодак, пудзіла, якое складалася з 2 сьмецьцевых пакетаў, ня мела канкрэтнага прататыпу, а хутчэй стала зборным вобразам. Жанчына патлумачыла, што зрабіць такі «пэрформанс» яны вырашылі не з хуліганскіх меркаваньняў, а выключна для таго, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да таго, што адбываецца вакол.

«Мабыць, сьледчаму было сумна, і ён вырашыў дзеля прыгожага слоўца прыплесьці прэзыдэнта РБ. Навошта ён так зрабіў, да гэтага часу для нас загадка. Пра прэзыдэнта там і гаворкі не вялося — не было ні вусоў, нічога», — казала раней Свабодзе Юлія Бодак. Яе і яшчэ адну абвінавачваную, Вольгу Завадзкую, праваабаронцы прызналі палітвязьнямі.

Суда над берасьцейцамі праходзілі з 29 сакавіка па 1 красавіка. Юлія Бодак сваю віну не прызнала, Андрэй Колас і Юлія Завадзкая прызналі часткова.

Выніковы вэрдыкт суду — для жанчын 3 гады так званай «хатняй хіміі», для Андрэя — 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу. Такі ж тэрмін раней прасіў пракурор.

Меру стрыманьня ім зьмянілі з хатняга арышту (пад ім знаходзіліся ўсе 3 абвінавачаных з 18 лютага па 1 красавіка) на падпіску аб нявыезьдзе.

Чытайце таксама:
За пудзіла Лукашэнкі пракурор просіць абмежаванне волі для траіх жыхароў Брэста

Каментары

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў7

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

Як выглядае новая банкнота 200 рублёў1

Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма1

Першая энцыкліка папы Льва XIV: ШІ не павінен стаць Вавілонскай вежай8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве25

Зяленскі ў прысутнасці Ціханоўскай патроліў Лукашэнку ВІДЭА6

Амерыканская баскетбалістка Доніка Косбі пакінула мінскі клуб пасля агляду на мяжы і допыту4

Калеснікава: Я ніколі не кажу пра ваенныя санкцыі. Але існуе спартыўны трэк, памежныя пытанні, медыцына — усё што заўгодна65

Лукашэнка заклікаў Малдову «не рэзаць пупавіну» і не губляць ранейшых партнёраў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў7

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць