Грамадства11

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў

У сувязі з узвядзеннем унутрыгарадской кальцавой магістралі Магілёў чакае беспрэцэдэнтныя змены ў маршрутах грамадскага транспарту. З 29 мая цалкам перакрываецца рух на найважнейшым участку праспекта Міру, што прывядзе да змены руху амаль паловы гарадскога транспарту.

Маршрутка на скрыжаванні праспекта Міру з вуліцамі Касманаўтаў і Якубоўскага. Фота: тэлеграм Магілёўскага гарвыканкама

Рух транспарту на ўчастку праспекта Міру ад скрыжавання з вуліцамі Касманаўтаў і Якубоўскага да Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці будзе спынены 29 мая ў 12:00. Гэтыя захады звязаныя з актыўнай фазай будаўніцтва новай транспартнай развязкі, якая ў перспектыве павінна злучыць розныя раёны горада ў абход цэнтра.

Для забеспячэння працы грамадскага транспарту дарожныя службы ў спешным парадку абсталявалі новыя разваротныя пляцоўкі на вуліцы Касманаўтаў у раёне дома №1, на вуліцы Якубоўскага і непасрэдна на праспекце Міру каля цэнтра творчасці. Агулам змены закранаюць дванаццаць аўтобусных, чатыры тралейбусныя і адзінаццаць прыватных ліній.

29 мая рух транспарту на ўчастку праспекта Міру ад скрыжавання з вуліцамі Касманаўтаў і Якубоўскага да Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці будзе спынены. Фота: тэлеграм Магілёўскага гарвыканкама

Тралейбусны парк з-за прывязкі да кантактнай сеткі вымушаны дзейнічаць максімальна радыкальна. Маршруты №16 і №16д цалкам скасоўваюцца і хадзіць не будуць.

Дзеля кампенсацыі нязручнасцяў на ўвесь перыяд перакрыцця ўчастка праспекта Міру ўводзіцца правіла ўніверсальнага праязнога. Аўтобусныя квіткі цяпер паўнавартасна дзейнічаюць у тралейбусах, і наадварот.

Далей прыведзены дакладны новых схем руху ўсяго пацярпелага транспарту.

Што будуюць?

Будаўніцтва развязкі на скрыжаванні праспекта Міру з вуліцамі Касманаўтаў і Якубоўскага. Фота: Могилев Live

Маштабны інфраструктурны праект, які пачалі рэалізоўваць у 2023 годзе, павінен разгрузіць гістарычны цэнтр горада ад унутранага трафіку. Адкрыты чатыры гады таму паўднёва-заходні абход (траса М15) паспяхова вывеў з вуліцы Якубоўскага транзітныя фуры, а цяпер новая шасціпалосная магістраль даўжынёй каля пяці кіламетраў наўпрост злучыць вуліцу Каралёва з вуліцай Касманаўтаў. Праект прадугледжвае ўзвядзенне трох транспартных кольцаў, два з якіх ужо функцыянуюць.

Будаўніцтва чарговага падземнага пераходу ў горадзе. Фота: Могилев Live

На гэты момант актыўныя працы ідуць на трэцім кальцы (скрыжаванне праспекта Міру і Якубоўскага), дзе будуецца падземны пешаходны пераход даўжынёй 60 метраў з ліфтамі і трыма лесвічнымі сходамі.

Апоры новага пуцеправода на скрыжаванні праспекта Міру з вуліцамі Касманаўтаў і Якубоўскага. Фота: Могилев Live

Транспартная артэрыя ўключае два пуцеправоды, якія дазволяць размеркаваць патокі на розных узроўнях без спынення руху. Адзін з іх, працягласцю звыш 560 метраў, пройдзе над чыгуначнымі пуцямі і вуліцай Першамайскай, другі, даўжынёй звыш 250 метраў, узводзіцца над чыгункай каля пешаходнага моста паміж праспектам Міру і вуліцай Арлоўскага. Поўнае завяршэнне ўсіх 22 чэргаў будаўніцтва і ўвод магістралі ў эксплуатацыю запланаваны на 2028 год.

Аўтобусныя маршруты

Аўтобусны маршрут №4. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №4: рух па вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Касманаўтаў — праспекце 17 Верасня — вуліцы Пысіна — вуліцы Якубоўскага.

Аўтобусны маршрут №5. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №5: рух па вуліцы Бялыніцкага-Бірулі — вуліцы Куляшова — вуліцы Пысіна — праспекце 17 Верасня — вуліцы Касманаўтаў — праспекце Шміта — вуліцы Астроўскага — Пушкінскім праспекце — вуліцы Каралёва — праспекце Міру — вуліцы Піянерскай — вуліцы Чалюскінцаў — вуліцы Касманаўтаў — праспекце 17 Верасня — вуліцы Пысіна — вуліцы Бялыніцкага-Бірулі.

Аўтобусны маршрут №9. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №9: рух па вуліцы Першамайскай — вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Касманаўтаў — праспекце 17 Верасня — вуліцы Пысіна — вуліцы Якубоўскага (з заездам на разваротную пляцоўку на скрыжаванні праспекта Міру і вуліцы Касманаўтаў выключна пры руху ў бок вуліцы Сурганава) — вуліцы Сурганава.

Аўтобусны маршрут №10. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №10: рух па вуліцы Першамайскай — вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Касманаўтаў (да разваротнай пляцоўкі каля МДУ імя Куляшова) — вуліцы Будаўнікоў — плошчы Касманаўтаў (заезд на разваротную пляцоўку ў абодвух напрамках).

Аўтобусны маршрут №12. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №12: рух па вуліцы Першамайскай — вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Касманаўтаў — праспекце 17 Верасня — вуліцы Пысіна — вуліцы Якубоўскага — вуліцы Бялыніцкага-Бірулі (у абодвух напрамках).

Аўтобусны маршрут №23. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №23: рух па вуліцы Бялыніцкага-Бірулі — вуліцы Якубоўскага — вуліцы Пысіна — праспекце 17 Верасня — вуліцы Касманаўтаў — вуліцы Чалюскінцаў — вуліцы Піянерскай — праспекце Міру — вуліцы Каралёва — Пушкінскім праспекце — вуліцы Астроўскага — праспекце Шміта — праспекце 17 Верасня — вуліцы Пысіна — вуліцы Якубоўскага — вуліцы Бялыніцкага-Бірулі.

Аўтобусны маршрут №28. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №28: рух па Загараднай шашы — вуліцы Бялыніцкага-Бірулі — вуліцы Пысіна — праспекце 17 Верасня — вуліцы Касманаўтаў — вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Першамайскай (у абодвух напрамках).

Аўтобусны маршрут №30. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №30: рух па дзеючай схеме да разваротных пляцовак на скрыжаванні праспекта Міру і вуліцы Касманаўтаў.

Аўтобусны маршрут №32. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №32: рух па дзеючай схеме да разваротнай пляцоўкі на скрыжаванні праспекта Міру і вуліцы Касманаўтаў.

Аўтобусны маршрут №34. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №34: рух па дзеючай схеме да разваротнай пляцоўкі на скрыжаванні праспекта Міру і вуліцы Касманаўтаў.

Аўтобусны маршрут №38. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №38: рух па вуліцы Першамайскай — вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Касманаўтаў — праспекце 17 Верасня — вуліцы Пысіна — вуліцы Якубоўскага — вуліцы Бялыніцкага-Бірулі — вуліцы Пысіна — праспекце 17 Верасня — вуліцы Касманаўтаў — вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Першамайскай.

Аўтобусны маршрут №41. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №41: рух па вуліцы Піянерскай — вуліцы Лазарэнкі — вуліцы Касманаўтаў (да разваротнай пляцоўкі каля МДУ імя Куляшова) — вуліцы Будаўнікоў — плошчы Касманаўтаў (заезд на разваротную пляцоўку ў абодвух напрамках).

Тралейбусныя маршруты

Тралейбусны маршрут №3. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
Тралейбусны маршрут №5к. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршруты №16 і №16д: цалкам адмененыя.
  • Маршрут №3: рух па маршруце ЦЭЦ-2 — вуліца Габраўская — Пушкінскі праспект — вуліца Першамайская — завулак Ватуціна (у абодвух напрамках).
  • Маршрут №5к: рух па маршруце ЦЭЦ-2 — праспект Шміта — плошча Касманаўтаў — МДУ імя Куляшова (у абодвух напрамках).

Маршрутныя таксі

(тлустым вылучаны змены ў маршрутах)

Маршруты №№ 7-ТК, 7к-ТК. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №7-ТК: вуліца Фаціна — вуліца Маўчанскага — праспект Дзімітрава — вуліца Каралёва — вуліца Ленінская (праспект Міру) — вуліца Першамайская — вуліца Лазарэнкі — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Лазарэнкі (Віленскі рынак) — вуліца Будаўнікоў — праспект 17 Верасня — праспект Шміта — вуліца Астроўскага — Пушкінскі праспект — праспект Дзімітрава — вуліца Маўчанскага — вуліца Фаціна (кальцавы).

  • Маршрут №7К-ТК: вуліца Фаціна — вуліца Маўчанскага — праспект Дзімітрава — Пушкінскі праспект — вуліца Астроўскага — праспект Шміта — вуліца Касманаўтаў — праспект 17 Верасня — вуліца Заслонава — вуліца Будаўнікоў — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Лазарэнкі — вуліца Першамайская — БРУ (праспект Міру) — вуліца Каралёва — праспект Дзімітрава — вуліца Маўчанскага — вуліца Фаціна (кальцавы).

Маршруты №№ 8-ТК, 23-ТК, 36-ТК, 43-ТК. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №8-ТК: вуліца Храмянкова (пасёлак Новае Пашкава) — вуліца Маладзёжная — Мінская шаша — вуліца Льва Сапегі — вуліца Цішкі Гартнага — вуліца Грунвальдская — Мінская шаша — вуліца Якубоўскага — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Пысіна — праспект 17 Верасня — вуліца Касманаўтаў — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Лазарэнкі — вуліца Першамайская — вуліца Грышына (чыгуначны вакзал) — вуліца Крупскай — вуліца Падгорная — вуліца Цэнтральная ГУА — вуліца Комплексная — вуліца Дачная — вуліца Саламоннікава (вёска Калінавая).

  • Маршрут №10-ТК: вуліца Фаціна — вуліца Маўчанскага — праспект Дзімітрава — Пушкінскі праспект — вуліца Чалюскінцаў — вуліца Касманаўтаў — праспект 17 Верасня — вуліца Пысіна — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Якубоўскага — вуліца Бялыніцкага-Бірулі — бульвар Андрэя Мрыя (вёска Гарадшчына-2).

  • Маршрут №23-ТК: вуліца Бялыніцкага-Бірулі (Абласная бальніца) — вуліца Якубоўскага — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Пысіна — праспект 17 Верасня — вуліца Касманаўтаў — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Лазарэнкі — вуліца Першамайская — праспект Міру — вуліца Каралёва — праспект Дзімітрава — завулак Тагільскі — вуліца Сасновая — вуліца Паўлава (Магілёўская бальніца №1) — Слаўгарадская шаша — Пушкінскі праспект — вуліца Піянерская — вуліца Камсамольская — вуліца Лазарэнкі — вуліца Касманаўтаў — вуліца Якубоўскага — вуліца Бялыніцкага-Бірулі.

Маршруты №№ 10-ТК, 26-ТК, 31-ТК, 37-ТК. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №26-ТК: вуліца Маневіча (пасёлак Малая Бароўка) — вуліца Цютчава — вуліца Кісялёва — траса Р-122 — Чавуская шаша — Віцебскі праспект — праспект Дзімітрава — вуліца Маўчанскага — вуліца Габраўская — Пушкінскі праспект — вуліца Чалюскінцаў — вуліца Касманаўтаў — праспект 17 Верасня — вуліца Пысіна — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Якубоўскага — вуліца Бялыніцкага-Бірулі (Абласная бальніца).

  • Маршрут №31-ТК: вуліца Чырваназорная (мікрараён Казіміраўка) — вуліца Цішкі Гартнага — вуліца Грунвальдская — Мінская шаша — Загарадная шаша — вуліца Якубоўскага — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Пысіна — праспект 17 Верасня — вуліца Касманаўтаў — вуліца Чалюскінцаў — Пушкінскі праспект — вуліца Астроўскага — вуліца Сіманава — вуліца Куцепава — вуліца Саянская — вуліца Ангарская — вуліца Алтайская (гаражны масіў).

Маршрут №34-ТК. Фота: Магілёўскі гарвыканкам
  • Маршрут №34-ТК: вуліца Крывуліна (АЗС) — вуліца Крупскай — вуліца Бялінскага — вуліца Першамайская (чыгуначны вакзал) — вуліца Першамайская — вуліца Лазарэнкі — вуліца Касманаўтаў (Віленскі рынак) — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — праспект 17 Верасня — паварот на Абласную бальніцу — вуліца Бялыніцкага-Бірулі — вуліца Якубоўскага — вуліца Пысіна — праспект 17 Верасня — вуліца Касманаўтаў — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Лазарэнкі — вуліца Першамайская — вуліца Грышына (чыгуначны вакзал) — вуліца Крупскай — вуліца Крывуліна.

  • Маршрут №36-ТК: вуліца Кляновая (Старачавуская) — вуліца Кісялёва — завулак Кісялёва — траса Р-122 — Чавуская шаша — Віцебскі праспект — праспект Дзімітрава — Пушкінскі праспект — вуліца Астроўскага — праспект Шміта — вуліца Чалюскінцаў — вуліца Піянерская — праспект Міру — вуліца Першамайская — вуліца Лазарэнкі — вуліца Касманаўтаў — праспект 17 Верасня — вуліца Пысіна — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Якубоўскага — Загарадная шаша — Мінская шаша (ТЦ «Парк Сіці») — вуліца Грунвальдская — вуліца Цішкі Гартнага — вуліца Льва Сапегі — Мінская шаша — Загарадная шаша — вуліца Якубоўскага — вуліца Пысіна — праспект 17 Верасня — вуліца Касманаўтаў — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Лазарэнкі — вуліца Камсамольская — вуліца Піянерская — вуліца Чалюскінцаў — праспект Шміта — вуліца Астроўскага — Пушкінскі праспект — праспект Дзімітрава — Віцебскі праспект — Чавуская шаша — траса Р-122 — завулак Кісялёва — вуліца Кісялёва — вуліца Кляновая.

  • Маршрут №37-ТК: траса Р-96 (Любуж) — Віцебскі праспект — праспект Дзімітрава — Пушкінскі праспект — вуліца Чалюскінцаў — вуліца Касманаўтаў — вуліца Касманаўтаў (Віленскі рынак) — праспект 17 Верасня — вуліца Пысіна — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Якубоўскага — Загарадная шаша — Мінская шаша — вуліца Грунвальдская — вуліца Цішкі Гартнага — вуліца Чырваназорная (мікрараён Казіміраўка).

  • Маршрут № 43‑ТК (прамы напрамак): вуліца Зялёная (Прысна-2) — вуліца Шасэйная — вуліца Цэнтральная — траса М-4 — вуліца Льва Сапегі — вуліца Цішкі Гартнага — вуліца Чырваназорная (мікрараён Казіміраўка) — вуліца Грунвальдская — Мінская шаша — Загарадная шаша — вуліца Якубоўскага — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Пысіна — праспект 17 Верасня — вуліца Касманаўтаў — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Лазарэнкі — вуліца Камсамольская — вуліца Піянерская — вуліца Чалюскінцаў — траса Р-93 — вуліца Легендарная (пасёлак Буйнічы) — ААТ «Райаграпрамтэхніка».

  • Маршрут № 43‑ТК (зваротны напрамак): ААТ «Райаграпрамтэхніка» — вуліца Легендарная (пасёлак Буйнічы) — траса Р-93 — вуліца Чалюскінцаў — вуліца Лазарэнкі — вуліца Касманаўтаў (разварот у раёне дома №1) — вуліца Касманаўтаў — праспект 17 Верасня — вуліца Пысіна — вуліца Якубоўскага (разварот насупраць былых «Спорттавараў») — вуліца Якубоўскага — Загарадная шаша — Мінская шаша — вуліца Грунвальдская — вуліца Цішкі Гартнага — вуліца Чырваназорная (мікрараён Казіміраўка) — вуліца Льва Сапегі — траса М-4 — вуліца Цэнтральная (Прысна-1) — вуліца Шасэйная (Прысна-1) — вуліца Зялёная (Прысна-2).

Каментары1

  • Мір-2
    27.05.2026
    Потым будзе добра, а пакуль што атрымліваецца поўны ....., ці поўная .... Карацей, будзе не вельмі зручна. Паеду я адтуль на ўсё лета :)

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары5

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

У Гімалаях ёсць самая высокая гара ў свеце, на якую яшчэ ніхто не ўзняўся. У чым прычына?4

«Марыя» падыходзіць да Камароўкі, «Алеся» — да гасцініцы «Беларусь». Стала вядома, на якім этапе будаўніцтва трох новых станцый мінскага метро4

У Беларусі сталі выпускаць шакаладны хлеб

ЗША падтрымалі Латвію ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і высока ацанілі яе гатоўнасць узаемадзейнічаць з Беларуссю4

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі4

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі4

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары5

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць