Здароўе

Фізічная нагрузка пасля кавіду: важна правільна яе дазіраваць

Калі вы нядаўна перажылі кавід або пакутуеце ад яго наступстваў, напэўна, вы жадаеце максімальна хутка вярнуцца да звычайнага жыцця. Шмат для каго часткай такога жыцця з’яўляецца фізічная нагрузка. Зразумела, фізічная актыўнасць — гэта вельмі карысна, але важна правільна яе дазіраваць падчас аднаўлення пасля хваробы.

Фота pixabay.com

Чалавеку, які яшчэ адчувае сімптомы кавіду, лепей адкласці любую фізічную нагрузку да іх знікнення, звычайна для гэтага трэба пачакаць 10—14 дзён. Тым, хто мае станоўчы рэзультат тэста на кавід, але не адчувае сімптомаў, таксама лепей адпачыць ад нагрузкі не менш за 10 дзён. Заняткі спортам ці фітнесам падчас вострага перыяду хваробы могуць пагоршыць стан ці падоўжыць час наяўнасці сімптомаў, папярэджвае HuffPost.

Першая фізічная нагрузка пасля кавіду павінна быць спакойнай. Можна пачынаць з прагулак, ёгі, павольнай язды на ровары або плавання. Калі вам падабаюцца сілавыя трэніроўкі, пачынайце з трэніровак з вагой цела або з лягчэйшай магчымай дадатковай вагой. Таксама варта пачынаць з мінімальнай колькасці паўтарэнняў практыкаванняў і выбіраць паступовы тэмп вяртання да звычайнай нагрузкі.

Вельмі важна пастаянна сачыць за станам здароўя падчас трэніровак. Калі вы маеце нейкі з наступных сімптомаў, лепей спыніць практыкаванні і, магчыма, звярнуцца да доктара:

  • боль у грудзях або тахікардыя
  • занадта доўгае аднаўленне нармальнага рытму сэрца пасля нагрузкі
  • задышка або іншыя цяжкасці з дыханнем
  • занадта моцнае адчуванне стомленасці
  • прыпухласці канцавін і болі ў цягліцах
  • страта прытомнасці
  • тунэльны зрок або страта зроку
  • ліхаманка

Прынцып паступовага вяртання да трэніровак дзейнічае і для тых людзей, хто перажывае наступствы кавіду. Можа быць цяжка на нейкі час адмовіцца ад трэніровак, але варта скарыстацца гэтым часам для іншых карысных для здароўя і фізічных паказчыкаў рэчаў. Напрыклад, можна звярнуць увагу на сваё харчаванне і тое, колькі вады вы ўжываеце, а таксама на зніжэнне ўзроўню стрэсу.

Каментары

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць