Эканоміка

У Беларусі трэці месяц запар падаюць рэальныя пенсіі

Рэальныя пенсіі, якія разлічваюць з папраўкай на рост цэнаў, у сакавіку знізіліся на 0,7%, вынікае са звестак Белстату. Гэтыя выплаты былі ў мінусе на працягу ўсяго першага квартала. Сярод прычын зніжэння пенсій — інфляцыя, якая разагналася, паведамляе Tut.by.

У лютым рэальныя пенсіі ўпалі на 1,9% да студзеня, а месяцам раней — на 1,1%.

Сярэдні прызначаны памер пенсій не мяняецца ўжо 4 месяцы запар і складае 482,6 рубля. На канец сакавіка ў Беларусі пражывала 2 мільёны 477,5 тысячы пенсіянераў.

У 2020 годзе рэальныя пенсіі падалі 8 месяцаў з 12. Рост быў толькі ў маі, ліпені, жніўні, снежні. Працоўныя пенсіі летась падвышалі ў ліпені і снежні.

У сакавіку гэтага года прыкметна выраслі цэны на многія тавары і паслугі, а гадавая інфляцыя разагналася да 8,5% гадавых. У лідарах па росце цэн апынуліся ў тым ліку морква, бульба, курыца, свініна, алей, соль. Гэта ў тым ліку наступствы пераднавагодняй змены ад уладаў — павышэння ПДВ на многія прадукты, лекі, медвырабы, дзіцячыя тавары.

У лютым суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй зарплаты склалі 40,2%. Праўда, звязана гэта не з тым, што ў краіне выраслі працоўныя пенсіі, а з тым, што знізілася сярэдняя зарплата.

У сакавіку ж сярэдняя зарплата зноў вырасла пасля двухмесячнага падзення, з-за чаго суадносіны сярэдніх пенсіі і зарплаты змянілася не на карысць першых выплат.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце за студзень-сакавік склаў 512,3 рубля, паведамляюць у Мінпрацы. У першым квартале гэтага года суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце да сярэдняга заробку склала 38,8% (калі ўзяць звесткі толькі за сакавік, то гэты паказчык будзе яшчэ ніжэйшы).

Не першы год чыноўнікі імкнуцца давесці пенсіі да 40% ад сярэдняй зарплаты (такім быў план і на мінулую, і на бліжэйшую пяцігодку). Аднак узяць гэтую вышыню калі і ўдаецца, то ў асобныя месяцы. Зараз ні Мінпрацы, ні Белстат не публікуюць на пастаяннай аснове (штомесяц) звестак па сярэднім памеры пенсій па ўзросце (толькі сярэдніх прызначаных).

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць