Улада

Галоўчанка выказаўся пра дэкрэт аб перадачы прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Радзе бяспекі

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пракаментаваў журналістам магчымасць перадачы прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Радзе бяспекі, што плануецца замацаваць у асобным дэкрэце, перадае БелТА.

Раман Галоўчанка распавёў, што ў складзе членаў Рады бяспекі ўдзельнічаў у падрыхтоўцы прапаноў па анансаваным дэкрэце, але якая будзе канчатковая версія рэдакцыі дэкрэта, ён не ведае. «Якое прэзідэнт прыме рашэнне, такі ён і будзе», — адзначыў Галоўчанка.

Неабходнасць такога дэкрэта, на ягоную думку, абумоўленая тым, «што адбываецца вакол нашай краіны, якія мэты ставяць ворагі нашай дзяржавы — яны выходзяць за рамкі разумення маральных каштоўнасцяў».

«Мы павінны быць гатовыя да любога развіцця падзей, у тым ліку і па тых падставах, якія не закладзеныя ў дзейнай рэдакцыі Канстытуцыі: гэта магчымасць фізічнай ліквідацыі кіраўніцтва краіны», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Па словах Галоўчанкі, у праекце дэкрэта вызначана, як будзе функцыянаваць дзяржава ў выпадку пазаштатнай сітуацыі, каб не дапусціць страты кіраванасці краінай.

Каментуючы інфармацыю ў інтэрнэце, нібыта прэм'ер-міністр павінен затаіць асабістую крыўду на рашэнне кіраўніка дзяржавы перадаць яго паўнамоцтвы калектыўнаму органу, Галоўчанка заявіў, што падобныя разважанні недарэчныя.

«Мы дзейнічаем у рамках сваіх паўнамоцтваў. Але калі складзецца пагрозлівая для нашай краіны сітуацыя, то мы дакладна так жа сама, калектыўна і маналітна, будзем выконваць нашы абавязкі», — запэўніў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Адстаўлены віцэ-прэм'ер Шулейка будзе ствараць на Гродзеншчыне аграхолдынг2

«Пакуль мы будзем дамаўляцца, Пуцін апынецца ў Ратэрдаме». Генсак НАТА выказаўся супраць стварэння адзінай еўрапейскай арміі3

Стала вядома, што ўвойдзе ў 22‑гі пакет санцый Еўрасаюза супраць Расіі3

Былы брамнік бразільскай зборнай хутка стане бацькам адразу двух дзяцей ад розных жанчын4

З 1 студзеня павялічыцца мінімальны заробак3

Толькі мова нас звязвае29

«Я чуў галасы ў галаве». Баксёр Тайсан Ф'юры расказаў, як у яго дыягнаставалі шызафрэнію1

Недалёка ад гары Арарат знайшлі рэшткі старажытнай драўніны. Там шукаюць Ноеў каўчэг7

Расіянам усё цяжэй знаходзіць ахвотных ісці на вайну за грошы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць