Грамадства

«Былі людзі, якія нават не заўважылі». Што адбывалася ўнутры самалёта рэйса Мінск — Барселона, які кружыў над Беларуссю?

Сёння пасажыры рэйса Мінск-Барселона, якія ляцелі «Белавія», так і не дабраліся да Іспаніі. Самалёт быў вымушаны развярнуцца над Кобрынам і пару гадзін кружыць над Брэстчынай. Аказалася, Францыя за пару хвілін да вылету закрыла сваю паветраную прастору для Беларусі. За дзіўнай траекторыяй рэйсу на Флайтрадары сачыла больш за 70 тысяч чалавек. Што адбывалася ў той час унутры салона, «Нашай Ніве» распавяла адна з пасажырак.

«Мы квіткі куплялі даўно, 2-3 месяцы таму. Гэта была запланаваная паездка з сям’ёй. У сувязі з падзеямі апошніх дзён былі думкі, што, магчыма, і наш рэйс адменяць, але самі мы не хацелі нічога мяняць.

Сёння ўсё ішло па плане, пунктуальна. Мы прыехалі загадзя, а 9-й раніцы, каб здаць тэст на каранавірус. У 13.30 узляцелі. І ў нейкі момант заўважылі, што самалёт пастаянна ў адзін бок нахілены. У адных вокнах было бачна толькі неба, а ў другіх — зямля. Не было ніякіх аб’яваў. 

Мы запыталі ў сцюардэсы, што адбываецца. Яна па сакрэце нам сказала, што калі мы ўзляцелі, то Францыя і Італія (прагучалі дзве краіны) закрылі паветраную прастору для «Белавія» і мы чакаем, каб атрымаць дазвол на іншы маршрут.

Калі дзве гадзіны палёту накруцілі, нас пакармілі, капітан аб’явіў, што праблемы з Францыяй і Італіяй, нам трэба вярнуцца ў Мінск і або дазаправіцца, каб ехаць па новым маршруце, або адмяніць рэйс.

У 17.15 па мінскім часе мы павінны былі быць у Барселоне. Мы прызямліліся ў беларускім аэрапорце каля 16, заставаліся на месцах. Дзесьці 20 хвілін рыхтаваўся самалёт. Але пасля прыйшлі супрацоўнікі кампаніі і абвясцілі, што ўсё ж рэйс адмяняецца.

Ведаеце, былі людзі, якія не заўважылі, што пятляем. Унутры самалёта яно не адчувалася. Дрэнна нікому не было. Дзецям мы, напрыклад, не казалі, што маршрут змяніўся.

На рэйсе былі таксама транзітныя пасажыры — з Ерэвана, Тбілісі. За намі сядзелі ўкраінкі. Калі пасля аб’явы капітана ўсе спакойна адрэагавалі на сітуацыю, яны здзівіліся: маўляў, ляцелі б расіяне, былі б суцэльныя мацюкі, а тут цішыня».

Па словах пасажыркі, ім паабяцалі вярнуць кошт квіткоў цалкам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

У наступным годзе розніца паміж Вялікаднямі складзе цэлыя пяць тыдняў

Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў2

18‑гадовая дзяўчына ў Брэсце памерла ад перадазіроўкі, было выяўлена восем наркотыкаў2

61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

Петэр Мадзьяр не выключыў перамоваў з Пуціным6

Знайшоўся пашпарт Статкевіча1

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа4

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць