Найлепшай паэтычнай кнігай на беларускай мове 2020-га года стаў зборнік вершаў Алесі Башарымавай «Расамаха».
Алеся Башарымава — паэтка, перакладчыца. Аўтарка паэтычнага зборніка «Расамаха». Пераклала са шведскай кнігі Астрыд Ліндгрэн пра Карлсана, некалькі кніг Тувэ Янсан пра мумітроляў, дзіцячыя кнігі-карцінкі, а таксама шэраг вершаў Эдыт Сёдэргран, Дана Андэрсана, Тумаса Транстромера, зборнік паэзіі Вернэра Аспенстрэма «Літанне».
У дэбютны зборнік паэзіі Алесі Башарымавай «Расамаха» ўвайшлі выбраныя вершы за 2004-2018 гады. Паэтка так апісвае сваю кнігу: «Расамаха» — кніга вечнай стомы і руху, бегу праз лясы і балоты, шуканняў у краявідах. Кніга слядоў, якімі можаце прайсці і вы».
Набыць кнігу Алесі Башарымавай можна ў «Акадэмкнізе» (пр. Незалежнасці, 72), а таксама ў інтэрнэт-кнігарні kniganosha.by.
Паслухаць вершы ў выкананні аўтаркі можна ў праекце «Аўдыятэка».
Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».
-
Андрэй Федарэнка напісаў эсэ пра Янку Брыля, але яно больш чым проста пра Брыля ці літаратуру
-
Выдавецтва Gutenberg анансуе ірландскую навінку для дзяцей
-
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары