Здарэнні

38-гадовы кіраўнік творчага гуртка гвалціў малалетніх мінчанак

Крымінальная справа аб педафіліі расследуецца ў Мінску. Абвінавачваны неаднаразова здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх, паведамляе «Мінск-Навіны».

У красавіку гэтага года супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы 38-гадовы грамадзянін Узбекістана, які падазраецца ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетняй. Устаноўлена, што са снежня 2020 г. па студзень 2021 г. абвінавачаны неаднаразова гвалтаваў дзяўчынку.

Таксама аказалася, што ў маі 2016 г. ён у стане алкагольнага ап'янення здзейсніў аналагічныя дзеянні ў дачыненні да яшчэ дзвюх дзяўчынак.

Паводле інфармацыі следства, мужчына з'яўляўся выкладчыкам творчага гуртка, які наведвалі пацярпелыя. Дзякуючы гэтаму ён падтрымліваў прыяцельскія адносіны з іх бацькамі і нават неаднаразова бываў у іх у гасцях.

Мужчыну ўзялі пад варту.

Каментары

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць