Грамадства

МЗС: Пасол ЗША можа падтрымліваць любыя законныя памкненні любых грамадзян хоць у Грэнландыі або на Паўночным полюсе

Такім чынам прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракаментаваў словы прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША Нэда Прайса, што, нягледзячы на ўведзеныя ўчора беларускім бокам захады ў адказ на санкцыі ЗША, пасол ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр працягне падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларускіх грамадзян за межамі краіны.

Адказ Анатоля Глаза змешчаны на сайце МЗС.

«Гэта цалкам правільна. Джулі Фішэр асабіста можа падтрымліваць любыя законныя памкненні любых грамадзян хоць у Грэнландыі або на Паўночным полюсе. Бо ніякага афіцыйнага дачынення да Беларусі яна пакуль не мае. Гэта прынцыпова важна.

«У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 13 Венскай канвенцыі лічыцца, што кіраўнік прадстаўніцтва прыступіў да выканання сваіх функцый у дзяржаве знаходжання альбо з моманту ўручэння сваіх даверчых грамат, альбо з моманту паведамлення аб сваім прыбыцці і прадстаўлення завераных копій грамат. Так што да завяршэння акрэдытацыі Дж.Фішэр мае толькі гучны статус прызначанага пасла ЗША ў Беларусі, да таго ж выключна для ўнутраных мэт амерыканскага боку. Ніякіх міжнародна-прававых падстаў для іншага тлумачэння не маецца, роўна як і для таго, каб лічыць афіцыйнымі яе заявы альбо іншую дзейнасць у дачыненні да нашай краіны», — сказаў Анатоль Глаз.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць