Здароўе

Беларусы скардзяцца, што не могуць прышчапіцца другім кампанентам вакцыны — як так выйшла і што рабіць?

Як стала вядома «Нашай Ніве», ужо ў некалькіх паліклініках розных гарадоў і раёнаў назіраецца праблема: няма другога кампанента вакцыны. Людзі прыходзяць праз 21 дзень пасля ўвядзення першага кампанента і ўжо на месцы даведваюцца, што «другога няма ў наяўнасці, калі будзе — невядома».

Але чаму такое адбываецца, ці не павінны кампаненты той жа «Спутнік V» ці кітайскай вакцыны ад Sinopharm па змоўчанні быць адкладзеныя камплектам на аднаго чалавека?

Ілюстрацыйнае фота. Аўтар: Надзея Бужан

У мінскай паліклініцы №38, дзе людзі сёння сутыкнуліся з гэтай праблемай, нам не змаглі канкрэтна адказаць на пытанне: «Адбылася нейкая бязглуздзіца. Звычайна калі мы запрашаем чалавека на першую прышчэпку, то другая адбудзецца абавязкова па раскладзе. Але тут другі кампанент не давезлі своечасова. Нам абяцалі, што яго перададуць у паліклініку да канца тыдня. Мы будзем паведамляць пра гэта грамадзянам па тэлефоне».

Усім, хто хоча паскорыць працэс, у Мінздароўя раяць звяртацца ў цэнтральную паліклініку вашага раёна, якая звычайна раздае вакцыны ў іншыя медустановы і можа скаардынаваць, дзе яшчэ можна прышчапіцца (для Кастрычніцкага раёна і 38-й паліклінікі гэта, напрыклад, 3-я цэнтральная бальніца), а таксама ў мясцовыя цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

«Па апошніх даследаваннях, інтэрвал паміж увядзеннем двух кампанентаў можа быць павялічаны да 90 дзён, — заспакойвае «Нашу Ніву» адзін з эпідэміялогаў. — Першы кампанент і другі — рознага складу, іх нават разліваюць неадначасова, таму і паступаць у паліклінікі яны могуць у розны час».

Згодна з апошнімі звесткамі, у Беларусі толькі 619 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19. Каля 329 тысяч грамадзян прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Каментары

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →