Грамадства

Беларусы ва Украіне пратэставалі на мяжы

На мяжы Украіны з Беларуссю праходзяць акцыі пратэсту супраць беларускіх уладаў. Іх зладзілі на пунктах пропуску «Новыя Ярылавічы» і «Даманава». Пра гэта ў каментары РБК-Україна распавёў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

«Каля двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю знаходзяцца нязначныя групы людзей — на пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» каля 40 чалавек і «Даманава» каля 10 чалавек. Яны выказваюць пратэст супраць беларускага рэжыму, паводзяць сябе яны мірна, ніякіх правакацый не ажыццяўляюць і рух транспарту не блакуюць», — адзначыў Дземчанка.

«Намі было арганізавана супрацоўніцтва з супрацоўнікамі паліцыі. На дадзены момант удзельнікі акцыі не ствараюць перашкод для руху, паводзяць сябе яны мірна», — дадаў Дземчанка.

Ён таксама выказаў надзею, што яны не будуць спрабаваць перакрыць рух, паколькі ў такім выпадку супрацоўнікі паліцыі могуць прыцягнуць іх да адказнасці.

Акцыі арганізавала «Народнае антыкрызіснае ўпраўленне», якое каардынуе Павел Латушка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі8

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі8

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць