Улада22

Беларусь не адмовілася ад ідэі стварэння ўласнага марскога флоту

Беларусь не адмовілася ад ідэі стварэння ўласнага марскога гандлёвага флоту, заявіў сёння на прэс‑канферэнцыі першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Мікалай Верхавец.

Першы намеснік міністра адзначыў, што ў Беларусі штогод каля 20 млн.т грузаў падлягае марской перавалцы і транспарціроўцы. «Мы аддаём іх кампаніям, якія маюць флот, у той жа час выгадней было б выкарыстоўваць уласны марскі флот», — сказаў ён.

Беларусь разглядае некалькі варыянтаў фарміравання марскога флоту — з удзелам расійскіх і літоўскіх партнёраў.

Так, з расійскай кампаніяй «Сучасны камерцыйны флот» праведзены перагаворы аб магчымасцях супрацоўніцтва, аднак беларускі бок пакуль не задавальняюць тыя ўмовы, якія прапануюць расійскія калегі. «Напрыклад, кампанія патрабуе, каб беларускія ўладальнікі грузаў карысталіся толькі паслугамі іх кампаніі. Але мы не можам пайсці на такія крокі, таму што будзем прывязаны толькі да аднаго перавозчыка, які будзе дыктаваць свае правілы работы», — адзначыў першы намеснік міністра.

Магчымасці фарміравання беларускага гандлёвага флоту абмяркоўваюцца і з літоўскім бокам, у прыватнасці з кіраўніцтвам клайпедскага порта. «Літоўскія калегі зацікаўлены, каб мы па добрых цэнах перадавалі ім для транспарціроўкі свае грузы. Мы ж хочам, каб гэта прадпрыемства з’яўлялася суб’ектам гаспадарання Беларусі і працавала ў нашай краіне», — казаў Мікалай Верхавец.

Разглядаецца таксама магчымасць удзелу ў праекце кампаній далёкага замежжа. Некаторыя замежныя інвестары гатовы працаваць у Беларусі, прадастаўляючы свае марскія судны і паслугі беларускім грузаўладальнікам.

У сваю чаргу начальнік упраўлення марскога і рачнога транспарту Мінтранса Браніслаў Гавароўскі адзначыў, што патрэбнасць у марскіх суднах ва ўсім свеце рэзка знізілася ва ўмовах крызісу. Судны стаяць без работы ў чаканні грузаў. «У той жа час з’явілася магчымасць набыць марское судна танней, мы аналізуем гэту сітуацыю. Вядзецца работа па прыцягненні ў Беларусь інвестараў з суднамі, якія маглі б працаваць у рэспубліцы і перавозіць беларускія грузы», — расказаў спецыяліст.

Каментары2

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць