Грамадства

Як праходзіць суд у СІЗА і ці могуць туды патрапіць сваякі? Разбіраемся

Суд на Статкевічам, Ціханоўскім і Лосікам пройдзе проста ў гомельскім СІЗА — палітвязняў нават не павязуць у суд. Расказваем, як выглядаюць такія пасяджэнні, ці могуць туды патрапіць сваякі і чым гэта горш для абвінавачаных.

«Выязное пасяджэнне праводзіцца паводле меркавання суда. Такі варыянт прадугледжаны заканадаўствам, пасяджэнне можа быць праведзена практычна дзе заўгодна — і па месцы працы, і ў РУУСе», — кажа праваабаронца Павел Сапелка.

Суд у СІЗА — рэдкасць. У Гомелі так разглядалася справа банды «пажарнікаў». У мінскай Валадарцы былі суды па адной з сетак, звязанай з распаўсюдам наркотыкаў, а таксама па бандзе Марозава.

«Калі размова ішла пра банды, было зразумела, што такое пасяджэнне праводзілася з пункту гледжання бяспекі, каб не дапусціць уцёкаў», — дадае Сапелка.

Выязныя пасяджэнні ў месцах пазбаўлення волі бываюць таксама ў дачыненні да асуджаных. Так могуць разглядацца пытанні ўмоўна-датэрміновага вызвалення, пераводу ў іншы від папраўчай установы. Суддзя прыязджае на тэрыторыю калоніі, яму даюць месца і па чарзе заводзяць асуджаных.

Як выглядае суд у СІЗА? Абіраецца вялікае памяшканне, напрыклад актавая зала, там усталёўваюцца краты, адводзіцца месца для суддзі, пракурора, абаронцаў. На такое пасяджэнне таксама могуць выклікаць сведак.

«Калі пасяджэнне не аб’яўлена закрытым, то тэарэтычна сваякі могуць туды патрапіць. Для гэтага трэба пісаць заяву на імя суда з просьбай забяспечыць магчымасць прысутнасці. Але калі не будзе рашэння аб дазволе, то чалавека не пусцяць унутр СІЗА. Калі суд аб’явяць закрытым, то шанцаў ніякіх», — кажа Павел Сапелка.

У любым разе трэба загадзя прадпрымаць высілкі. Тэарэтычна звароты з просьбай прысутнічаць могуць адпраўляць не толькі сваякі.

У праваабаронцаў суды ў СІЗА выклікаюць пэўныя апасенні.

«У першую чаргу мы лічым, што ў гэтай сітуацыі парушаецца прэзумпцыя невінаватасці. Бо ў суда — мы апрыёры мяркуем, што ён мусіць быць аб’ектыўным і незалежным — фарміруецца ўражанне аб павышанай небяспецы абвінавачаных. Тое ж тычыцца грамадскасці: ім таксама навязваюць ідэю, што гэтыя людзі маюць павышаную небяспеку.

Другі аспект — парушэнне прынцыпу быць судзімым у прысутнасці публікі. Абмяжоўваць гэта права можна толькі ў асобных выпадках — напрыклад, калі размова ідзе пра інтымныя бакі жыцця, калі справа тычыцца непаўнагадовых.

Могуць парушацца і іншыя правы. У прыватнасці ўзнікае пытанне, ці будуць выклікаць усіх сведак. У абвінавачанага ёсць права асабіста дапытваць таго, хто сведчыць супраць яго. А часта суды абмяжоўваюцца фармальнай канстатацыяй таго, што чалавек не можа з’явіцца на пасяджэнне, і прымаюць рашэнне аб агучванні яго паказанняў, дадзеных на папярэднім следстве. Безумоўна, гэта розныя рэчы — допыт жывога сведкі і версія, вычышчаная следчым».

Каментары

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец13

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Іспаніі знік 37‑гадовы беларус. Блізкія не могуць знайсці яго ўжо тыдзень2

Расійскі вайсковец, які ваяваў ва Украіне, запісаў зварот да Пуціна і папярэдзіў пра мяцеж. Яго арыштавалі13

Вучыч заявіў, што праз некалькі тыдняў падае ў адстаўку3

Ці можна ў Беларусі ўзяць з сабой на пляж сабаку?8

Заўзятары, якія прыехалі на чэмпіянат свету ў ЗША, у шоку ад амерыканскай культуры чаявых26

У Мінску ціха зачынілі раддом №3 на вуліцы Леніна11

Генпракурор пра студэнтаў ЕГУ: Пагалоўна, без разбору прыцягваць да адказнасці ніхто не будзе12

Эйсмант — Зяленскаму: Маўчы лепш. Глядзіце, каб ядзерная зброя не стаяла на мяжы28

Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец13

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць