Усяго патроху

Дачнікі могуць спаць спакойна два з паловай гады

Тэрмiн рэгiстрацыi правоў на зямельныя ўчасткi ў садоўнiцкiх таварыствах прадоўжаны да 1 студзеня 2012 года

Да 1 студзеня 2012 года прадоўжаны тэрмiн звароту грамадзян у адпаведныя арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю для дзяржаўнай рэгiстрацыi сваiх правоў на зямельныя ўчасткi ў садоўнiцкiх таварыствах.

Аб гэтым гаворыцца ва ўказе № 350 «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. № 50», якi 26 чэрвеня падпiсаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Дакумент накiраваны на ўрэгуляванне асобных праблем дзейнасцi садоўнiцкiх таварыстваў i iх членаў.

Так, замацаваны спрошчаны парадак перадачы‑прыёму з уласнасцi садоўнiцкiх таварыстваў ва ўласнасць Рэспублiкi Беларусь высакавольтных электрычных сетак (паветраных i кабельных лiнiй электраперадачы напружаннем 10 кВ i трансфарматарных падстанцый 0,4/10 кВ), нарматыўны тэрмiн эксплуатацыi якiх не скончыўся, эксплуатацыя якiх пачата да ўступлення ў сiлу Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю» (гэта значыць да 8 мая 2003 года).

Названая маёмасць будзе прымацца ў рэспублiканскую ўласнасць па рашэннi Мiнiстэрства энергетыкi ў яе фактычным стане з умовай устаноўкi садоўнiцкiмi таварыствамi вынасных размеркавальных устройстваў (для зняцця паказанняў прыбораў разлiковага ўлiку электрычнай энергii). Прадугледжаны заяўны прынцып дзяржаўнай рэгiстрацыi садоўнiцкiх таварыстваў, працэдура яе правядзення, а таксама парадак лiквiдацыi садоўнiцкiх таварыстваў прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямi дэкрэта ад 16 студзеня 2009 г. № 1 «Аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i лiквiдацыi (спыненнi дзейнасцi) суб’ектаў гаспадарання», падкрэслiлi ў прэс‑службе Прэзiдэнта. Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Звязда, паводле прэс-службы кіраўніка дзяржавы

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць