Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання 2-й дзіцячай клінічнай бальніцы заявіў, што Беларусь не будзе прымаць украінскія самалёты

Гэта мера ў адказ на закрыццё паветранай прасторы Украіны для беларускіх лайнераў.
«Як брыдка паступіла Украіна. Паглядзіце, мы тут ратуем іх людзей і будзем ратаваць, людзі ні ў чым не вінаватыя. Яны закрылі нам пралёт. Нам прыходзіцца хвілін 40-45 рабіць крук, аблятаючы іх, каб трапіць у Турцыю і далей Егіпет і г.д. А так не будзе праблем, другія авіякампаніі, турэцкія, напрасткі пакуль лётаюць. Мы зараз вядзём дыялог, раз Украіна закрыла нам пралёт, то мы з Украіны не будзем проста прымаць самалёты. Трэба стварыць роўныя ўмовы для нашых самалётаў «Белавія». Раз мы гэтым шляхам ляцім, то і іх прымусім ляцець гэтым шляхам у Беларусь», — цытуе словы Лукашэнкі тэлеграм-канал Пул першага.
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары