Мінск дамаўляецца на пастаўку да канца жніўня каля мільёна доз кітайскай вакцыны
У эфіры тэлеканала СТБ пасол Беларусі ў КНР Юрый Сянько паведаміў, што Мінздароўя вядзе перамовы аб закупцы камерцыйнай партыі вакцын «з добрымі зніжкамі».
«Мы спадзяёмся, што ў найбліжэйшы час будзе падпісаны кантракт, і ў Беларусь ужо да канца жніўня гэтага года будзе накіравана каля мільёна доз вакцыны, якая будзе размеркаваная па клініках», — сказаў Сянько.
Ён таксама расказаў, што сёння ідуць перамовы з трыма кітайскімі кампаніямі, якія выпускаюць вакцыны.
«Мы спадзяёмся, што ў найбліжэйшы час будзе прынята рашэнне па вытворчасці вакцыны сумесна з Кітаем на тэрыторыі Беларусі», — сказаў ён.
Каментары