Грамадства

«Ты дыплом атрымаеш у 42 гады!»: мама пяцярых дзяцей з Гродна паступіла ў медыцынскі ўніверсітэт 

Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт распавёў пра абітурыентку Юлію Лунеўскую з Гродна, маму пяцярых дзяцей, якая ў 2020 годзе была ўзнагароджана ордэнам Маці.

Юлія падала дакументы на лячэбны факультэт. У будучыні яна бачыць сябе лекарам акушэрам-гінеколагам і лічыць, што важна гадаваць здаровае пакаленне, а пачынаць трэба менавіта з мамы. І не толькі таму, што мае за плячыма багаты досвед мацярынства. Больш за 12 гадоў таму Юлія вырашыла, што хоча звязаць сваё жыццё з медыцынай і ўвесь гэты час упарта ішла да мэты, каб здзейсніць сваю мару.

— Аб паступленні ў медыцынскую ВНУ я задумвалася і ў выпускным класе школы, але так і не вырашылася здаваць уступныя экзамены па хіміі і біялогіі. У той час прадметы, неабходныя для паступлення, здаваліся мне вельмі складанымі. Затое добра даваліся мовы, таму я выбрала філалагічную спецыяльнасць і стала выкладчыкам англійскай мовы. Пасля заканчэння ўніверсітэта вучылася ў магістратуры, выкладала ў школе і ВНУ. Але потым звольнілася і вырашыла ісці да сваёй даўняй мэты — вывучэння медыцыны.

Першапачаткова ў шматдзетнай мамы папросту не было магчымасці яе ажыццявіць: паколькі першую вышэйшую адукацыю Юлія атрымлівала за кошт сродкаў бюджэту, другую трэба было атрымліваць платна. Гэтага не дазваляла фінансавае становішча. Да таго ж дзеці яшчэ былі занадта маленькімі. А цяпер, як адзначае шматдзетная мама, у яе жыцці нарэшце надышоў такі момант, калі яна, заручыўшыся падтрымкай сям'і і мужа, можа ажыццявіць сваю мару. Дзеці падраслі, а ў Юліі нарэшце з'явіўся час на вучобу.

— У нас з мужам дзве старэйшыя дочкі-двайняткі, якім па 17 гадоў, ёсць яшчэ 14-гадовая дачка і два сыны. Старэйшы з іх у наступным годзе пойдзе ў школу, малодшаму ў красавіку споўнілася тры гады.

Дзякуючы дочкам-двайняткам, якія ў гэтым годзе скончылі школу, Юлія ўсё-такі адважылася паступіць у медыцынскі ўніверсітэт і стала разам з імі рыхтавацца да ЦТ. Адна з дзяўчынак абрала псіхалогію, другая — графічны дызайн. У сям'і навіну пра тое, што мама плануе стаць абітурыенткай, успрынялі з разуменнем. А вось сярод знаёмых былі і тыя, хто спрабаваў адгаварыць Юлію ад гэтай ідэі.

— Былі такія людзі, якія мне казалі: «Ты сабе ўяўляеш, што ты дыплом атрымаеш у 42 гады?! Ты ўжо нават не паспееш папрацаваць!» — расказвае шматдзетная мама. — У прынцыпе такія каментары маглі б спыніць, але мяне яны толькі пераканалі ў тым, што я ўсё раблю правільна.

Цэнтралізаванае тэставанне шматдзетная мама вырашыла здаваць паступова: частку ў мінулым годзе, частку ў гэтым. У выніку разам з атэстатам, дарэчы, асаблівага ўзору, у Юліі 316 балаў. Лепш за ўсё на ЦТ шматдзетная мама здала рускую мову — на 77 балаў. Цэнтралізаванае тэставанне па хіміі таксама было паспяховым — на 71 бал.

Юлія сцвярджае, што прывыкла вучыцца і працаваць разам з дзецьмі. Яны заўсёды былі ўключаныя ў працэс навучання мамы і ні ў якім разе яму не перашкаджалі. Калі Юлія заканчвала ўніверсітэт, у іх з мужам ужо было трое дзяцей. Таму да студэнцкіх будняў шматдзетная мама маральна гатовая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі12

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую40

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць