Усяго патроху

Уварваўся ў паліцэйскі ўчастак. Як экс-кіраўнік Беларусі спрабаваў затрымаць перабежчыкаў на Захад

Гісторыя са спартсменкай Крысцінай Ціманоўскай прымусіла згадаць і іншыя гісторыі пабегаў. Паўстагоддзе таму аднаму з перабежчыкаў спрабаваў перашкодзіць экс-лідар Беларусі Панцеляймон Панамарэнка. Расказваем падрабязнасці.

Панцеляймон Панамарэнка (у цэнтры)

Першая асацыяцыя з Панамарэнкам — прынамсі, у мінчукоў — гэта вуліца, названая ў яго гонар. Сам ён даўно забыты, але калісьці ягонае імя грымела.

Панамарэнка ўзначальваў беларускую кампартыю ў 1938-1947 гадах. Пры ім адбылося ўз'яднанне Заходняй Беларусі і БССР, пайшлі на спад рэпрэсіі. Хоць менавіта Панамарэнка прапаноўваў Сталіну арыштаваць Янку Купалу, Якуба Коласа і іншых пісьменнікаў, якія засталіся на волі пасля піку рэпрэсій.

Сталін спецыяльна адзначаў Панамарэнку ў супрацьвагу кіраўніку Украіны Мікіту Хрушчову. Калі апошні прыйшоў да ўлады ў Крамлі, кар'ера экс-лідара БССР была прадвызначана.

Расстрэльваць чыноўнікаў ужо перасталі, таму Панамарэнку адправілі ў ссылку: паслом у Польшчу, потым у Індыю, а пасля і ў Нідэрланды. У апошняй краіне ён папрацаваў усяго некалькі гадоў і быў аб'яўлены «персонай нон-грата».

У 1961 годзе Нідэрланды наведалі вучоныя Голубы, якія працавалі ў Істытуце хіміі Акадэміі навук СССР у Свярдлоўску (цяпер Екацерынбург). Падчас візіту Аляксей Голуб папрасіў палітычны прытулак.

Жонка Голуба вырашыла дзейнічаць гэтак жа.

«Камерсант» сцвярджаў, што Панамарэнка асабіста ўступіў у бойку з паліцыяй на вуліцах Амстэрдама, імкнучыся перахапіць перабежчыцу.

Аляксей Голуб

Але ў гістарычнай літаратуры гэта гісторыя пададзена з іншымі акцэнтамі. Маўляў, жонку Голуба прывялі ў аддзяленне паліцыі аэрапорта ў Амстэрдаме і спыталі, ці жадае яна вяртацца ў СССР. 

Тым часам у аддзяленне паліцыі ўварваліся 10 супрацоўнікаў савецкага пасольства на чале з Панамарэнкам. Пачалася бойка, паліцэйскі ўдарыў пасла ў твар.

Але жонку Голуба сілай завялі ў офіс «Аэрафлота». 

У любым разе жонка Голуба ўрэшце заявіла, што хоча вярнуцца ў СССР. Праз паўгады ў Савецкі Саюз вярнуўся і сам Голуб.

Ён выступіў на дзвюх прэс-канферэнцыях, паведаміў, што яго схапілі спецслужбы НАТА і раскаяўся. Але неўзабаве яго затрымалі і далі шэсць гадоў, якія Голуб адседзеў цалкам.

Пасля вызвалення працаваў на дробных пасадах у сферы навукі. Пасля распаду СССР яго рэабілітавалі. У 2000-м Голуб загінуў — упаў на рэльсы метро (напэўна, перажыў сардэчны прыступ). Што адбылося з жонкай Голуба, гісторыкі не паведамляюць.

Гэта гісторыя падарвала і кар'еру Панамарэнкі. Неўзабаве яго адправілі працаваць выкладчыкам. Ён памёр у 1984 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту22

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

Гэты горад у Еўропе пасадзіў галубоў на супрацьзачаткавыя сродкі7

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму1

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту22

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць