Супраць дырэктаркі Гродзенскага дзіцячага хоспіса распачалі крымінальную справу за ўдзел у маршы

У дачыненні да дырэктара дзіцячага хоспіса ў Гродне Вольгі Вялічка заведзеная крымінальная справа па артыкуле аб удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Яна знаходзіцца ў статусе падазраванай.
«Гаворка ідзе аб так званым маршы адзінства, які прайшоў у Гродне восенню мінулага года. Разам з іншымі ўдзельнікамі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства жанчына выходзіла на праезную частку, блакуючы рух, а таксама стаяла «ў счэпцы», аказваючы непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыянтаў», — паведамляе прэс-служба МУС.
Раней супраць Вялічка таксама завялі крымінальную справу па эканамічным артыкуле. Вольга цяпер знаходзіцца па-за межамі Беларусі.
-
У гомельскім рэстаране затрымалі ўдзельнікаў «Гукання вясны». Ім даюць суткі і буйныя штрафы
-
Беларуска набыла дзіцяці джынсы Mark Formelle — а ў кішэні знайшла загадкавую запіску з кітайскімі іерогліфамі
-
Латвійскія дэпутаты аказаліся ў эфіры беларускага дзяржтэлеканала, хоць не давалі яму інтэрв’ю. Як так выйшла
Каментары