Кіраўнік МАК Томас Бах заявіў, што Міжнародны алімпійскі камітэт працягвае расследаваць справу беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай.
«Яшчэ нічога не скончана. Меры і санкцыі яшчэ могуць прыспець», — заявіў кіраўнік МАК.
Раней стала вядома, што трэнеры зборнай Беларусі Артур Шумак і Юрый Маісевіч часова пазбаўленыя акрэдытацый і выселеныя з Алімпійскай вёскі з-за ўдзелу ў спробе прымусіць лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую вярнуцца ў Беларусь.
Каментары