Свет66

Грузінская паліцыя разагнала акцыю пратэсту апазіцыі і знесла намётавы гарадок

Грузінская паліцыя раніцай у аўторак разагнала акцыю апазіцыі, якая пратэставала супраць, як яны лічаць, фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў, і ліквідавала намётавы гарадок пратэстоўцаў у цэнтры Тбілісі, піша Бі-бі-сі.

Намёты пратэстоўцаў у Тбілісі. Фота: nlevshitstelegram / Telegram

Намётавы гарадок з'явіўся каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта, на пачатку праспекта Чаўчавадзе ў цэнтры сталіцы Грузіі ў нядзелю пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў.

Як паведамляе грузінская прэса, паліцыя прывезла вадамёты і прад'явіла пратэстоўцам ультыматум: разабраць гарадок на працягу 15 хвілін. Пасля гэтага тэрміну гарадок быў хутка знесены паліцыяй.

Папярэдне Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі выпусціла заяву, у якой апраўдвае разгром акцыі пратэсту тым, што яе ўдзельнікі перакрылі праспект Чаўчавадзе, тым самым парушыўшы права грамадзян на свабодны праезд.

Згодна з афіцыйнымі вынікамі выбараў 26 кастрычніка, большасць месцаў у парламенце атрымала правячая партыя «Грузінская мара», якую апазіцыя абвінавачвае ў прарасійскай і антыдэмакратычнай палітыцы. Апазіцыя не прызнае вынікі выбараў, сцвярджаючы, што ўлады іх падтасавалі.

Каментары6

  • €
    19.11.2024
    Калі дзяржава твая і ўлада яе супраць народа, то што можна зрабіць? Нічога. Гэта і патрэбна было спазнаць грузінам. Рэжым гэтага вора з 90-х вырашыў весьці Грузію у Расею
  • Грызуны
    19.11.2024
    Я не сумняваўся, што нічога не будзе. І нават дапускаю, што "Грузінская мара" сапраўды набрала большасць.
  • Юзаф
    19.11.2024
    Нейкі сюр, Ідзі, папратэстуй у канцлареры. Казахстан - прыклад. Як толькі пачаліся народныя пратэсты, выйшлі войскі і стралялі усіх хто трапіць на вуліцы. 10 аўтаматчыкаў легка пагоняць 10 000 чалавек.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць