Усяго патроху88

500 гадоў Жану Кальвіну

10 ліпеня ва ўсім свеце адзначаецца юбілей — 500-годдзе Жана Кальвіна, царкоўнага рэфарматара, выбітнага багаслова, заснавальніка кальвінізму. Кальвін зрабіў велізарны ўплыў на хрысціянскую царкву ва ўсім свеце, паспрыяў станаўленню і развіццю сучаснай еўрапейскай цывілізацыі.

Жан Кальвін нарадзіўся 1509 годзе ў горадзе Наён у французкай Пікардыі. Вучыўся ў Арлеане і ва ўніверсітэце ў Парыжы, дзе пазнаёміўся з навучаннем Марціна Лютэра. Пазней Жан выйшаў з каталіцтва, пакінуў Францыю і пасяліўся як выгнаннік у швейцарскім Базылі.

У Базылі працягнуў кшталтаваць сваю ўласную тэалогію і выпрацоўваць адмысловы рэлігійны лад. Паводле Кальвіна ўсе чалавечыя веды пра Бога паходзяць выключна з Бібліі. Цэнтральная дактрына кальвінізму — вяршэнства Бога, то бок Боская ўлада пашыраецца абсалютна на ўсе сферы жыцця. У дадатак, вернікі ў хрысціянскай грамадзе самі павінны выбіраць сваіх пастыраў, а рэлігійны культ мусіць мець просты характар і скіраваны выключна да Бога.

У верасні 1541 года Яна Кальвіна запрашаюць да Жэневы. Тут, карыстаючы з падтрымкі грамадскай улады, ён засноўвае сваю ўласную царкву. Кальвін становіцца фактычным кіраўніком Жэневы, дзе намагаецца перанесці свае пераканні на жыццё цэлага горада.

Рэфармацыя не абмінула і Беларусь. Менавіта Рэфармацыя нарадзіла такіх постацяў, як Сымон Будны — выдатнага багаслова і дзеяча царкоўнай Рэфармацыі ў Беларусі, друкара і асветніка, выдаўца Нясвіжскага Катэхізісу 1562 года, першай друкаванай кнігі на сучаснай тэрыторыі Беларусі. Не забываймася таксама на Астафея Валовіча — дзяржаўнага дзеяча і прыхільніка Рэфармацыі, які зрабіў значны ўнёсак у духоўнае развіццё нашага народу. У дадатак Рэфармацыю падтрымлівалі і ўплывовыя ўладатрымцы: Мікалай Радзівіл Чорны быў фундатарар Мінскага Кальвінскага Збору і выдаўцом славутай Берасцейскай Бібліі.. Рэфармацыйны рух пакінуў глыбокі след у нашай гісторыі і культуры. Рэфарматы збудавалі блізу 250 збораў (храмаў), заснавалі і на свае сродкі ўтрымлівалі некалькі дзесяткаў пачатковых школаў, займаліся друкаваннем. Годнае месца ў іхных навучальных установах займала беларуская мова, на якой прамаўлялі казанні, пісалі кнігі.

У 2008 годзе споўнілася 450 год з заснавання Кальвінскага Збору — сабору Евангелічна-Рэфармацкай царквы ў Мінску на вуліцы, якая і атрымала адпаведную назву ды насіла её некалькі стагоддзяў: «Вялікая Зборавая« (сёння — вуліца Інтэрнацыянальная ад пачатку да плошчы Свабоды). Сёння евангелісцкая царква з'яўляецца ў Беларусі адной з традыцыйных хрысціянскіх канфесіяў.

Дарэчы, нядаўна адчыніўся блог Эвангельскай Рэфармацыі Беларусі, дзе пастары распавядаюць пра гісторыю і сутнасць Эвангелічнай Рэфармацыі, а таксама адказваюць на пытанні наведнікаў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай32

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай32

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць