Грамадства

$500 млрд: Генпракуратура ініцыявала стварэнне камісіі па ацэнцы маёмаснай шкоды, нанесенай у гады вайны

Генпракуратура звярнулася ў Савет міністраў з ініцыятывай аб стварэнні міжведамаснай камісіі па ацэнцы памеру маёмаснай шкоды, прычыненай злачынствамі нацысцкіх злачынцаў на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе БелТА.

Паведамляецца, што Генпракуратура ўстанавіла шматлікія выпадкі масавага знішчэння фашысцкімі злачынцамі грамадзянскага насельніцтва рэспублікі, гвалтоўнага вывазу іх за межы СССР, у прыватнасці на тэрыторыю Германіі. Таксама ёсць факты выкарыстання прымусовай працы ў інтарэсах праціўніка. Шмат выпадкаў, калі акупацыйная улада арганізоўвала месцы прымусовага ўтрымання, дзе шляхам стварэння невыносных умоў было забіта значная колькасць людзей.

«Акрамя таго, паўсюдна вынішчалася і незаконна адбіралася на карысць агрэсара маёмасць. Так, разбураліся прамысловыя прадпрыемствы, будынкі, аб'екты інфраструктуры, былі разрабаваныя калгасы, адбіралася жывёла, вывозілася абсталяванне (паравыя катлы, турбіны, перасоўныя электрастанцыі, металарэжучыя станкі, дрэваапрацоўчае абсталяванне і т.п.), выкрадаліся гісторыка-культурныя каштоўнасці (музейныя экспанаты, прадметы жывапісу, каштоўнасці)», — гаворыцца ў паведамленні.

Такімі дзеяннямі БССР і яе жыхарам быў нанесены ўрон, што падлягае ацэнцы і падліку ў грашовым выражэнні, упэўненыя ў Генпракуратуры.

З улікам інфляцыі амерыканскай валюты агульная сума шкоды можа складаць не менш за $ 500 млрд у эквіваленце, паведамляе Генпракуратура.

Генпракурор: страты Беларусі ад вайны — 500 млрд даляраў. Колькі сапраўды?

Каментары

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле адбыліся магутныя землятрусы

Канада і Швейцарыя выйшлі ў плэй-оф мундыялю напрамую, Боснія і Герцагавіна захоўвае шанцы4

«Спачатку пагрозу прыдумаў, потым сам яе перамог». Прапаганда абвяргае Зяленскага, сцвярджае, што рэтранслятараў не здымалі, бо іх не было37

Каалы ледзь не зніклі яшчэ 60 тысяч гадоў таму. І людзі тут ні пры чым

20‑гадовага мінчука затрымалі перад тым, як ён паспеў прадаць першую дозу наркотыку 16‑гадовай дзяўчыне

«Тое, што яны робяць, гэта і адпавядае інтарэсам». Пазняк пахваліў Лукашэнку ў сітуацыі з ультыматумам Зяленскага129

Сусветныя цэны на нафту вярнуліся да даваенных узроўняў7

У Магілёве стаў працаваць адкрыты скаладром. Ён самы высокі ў Беларусі

Не будуць збіраць мыты з некаторых відаў агародніны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць