Усяго патроху

Біла голымі рукамі. Як амерыканка выратавала сына ад пумы

Жанчына ў Каліфорніі выратавала свайго пяцігадовага сына ад нападу пумы.

Ілюстрацыйнае фота

Хлопчык гуляў каля свайго дома ў горадзе Калабасас у гарах Санта-Моніка, на захад ад Лос-Анджэлеса, калі на яго накінулася пума, паведамляе Бі-бі-сі.

Жывёла цягнула дзіця па газоне перад домам, але маці выбегла з дома і пачала біць пуму голымі рукамі, пакуль яна не адпусціла яе сына.

Пазней жывёліну знайшлі і застрэлілі паліцэйскія.

Хлопчык атрымаў траўмы галавы і тулава, але цяпер ён знаходзіцца ў стабільным стане ў шпіталі Лос-Анджэлеса.

Капітан Патрык Фой, прадстаўнік аддзела рыбалоўства і дзікай прыроды Каліфорніі, сказаў, што, «без сумневу, жанчына выратавала жыццё свайму сыну».

Прыбыўшы на месца здарэння, афіцэр службы кантролю дзікай прыроды выявіў пуму, што стаілася ў кустах і шыпела, і забіў яе.

Напады пум у Паўночнай Амерыцы вельмі рэдкія.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць