Здароўе

СААЗ пільна маніторыць новы штам кавіду — «мю»

Штам B.1.621, які можа не рэагаваць на вакцыны, быў зафіксаваны ў студзені ў Калумбіі. Зараз на яго прыходзіцца менш за 0,1% выпадкаў хваробы, але штам усё роўна хвалюе Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ).

Фота pixabay.com.

У ноч з 31 жніўня на 1 верасня стала вядома, што СААЗ будзе займацца пільным маніторынгам новага штама віруса кавіду — «мю». Гэты варыянт хваробы ўпершыню быў зафіксаваны ў Калумбіі ў студзені. За мінулы час яго таксама знайшлі ў пацыентаў у іншых паўднёваамерыканскіх краінах, а таксама ў Еўропе.

Колькасць выпадкаў кавіду, выкліканых гэтым штамам, знізілася ва ўсім свеце і складае менш за 0,1%, але ў Паўднёвай Амерыцы сітуацыя больш сур’ёзная. Там новы штам сустракаецца ўсё часцей: у Калумбіі размова ідзе пра 39% усіх выпадкаў кавіду, а ў Эквадоры — пра 13%, піша Le Monde.

СААЗ удакладняе, што штам B.1.621, або «мю», мае мутацыі, якія могуць азначаць павышаную рызыку ухілення ад імуннага адказу, то бок магчымасць таго, што штам не будзе рэагаваць на вакцыны. Эксперты арганізацыі падкрэсліваюць, што патрэбныя новыя даследаванні, каб удакладніць характарыстыкі штама.

Усе вірусы, у тым ліку і вірус кавіду, з цягам часу муціруюць. Большасць мутацый амаль не ўплываюць на вірус, аднак некаторыя з іх могуць зрабіць хваробу больш цяжкай або, напрыклад, паўплываць на тое, як вірус узаемадзейнічае з вакцынамі. Зараз СААЗ лічыць асабліва небяспечнымі пяць штамаў кавіду, у тым ліку такія, як «альфа» і «дэльта». Штам «мю» і некаторыя іншыя варыянты зараз знаходзяцца пад пільнай увагай арганізацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

Трамп звольніў кіраўніцу разведкі1

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту29

«Падарунак» ад рэжыму да Дня палітвязняў». Што вядома пра масавыя ператрусы ў сваякоў актывістаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць