Грамадства

Латвія адмовіла Беларусі ў прававой дапамозе па «крымінальнай справе аб генацыдзе»

Генеральная пракуратура Латвіі са спасылкай на артыкул 17 дамовы паміж Беларуссю і Латвіяй аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 21 лютага 1994 года адмовіла ў задавальненні запыту Генпракуратуры Беларусі аб прававой дапамозе па крымінальнай справе аб генацыдзе насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенныя гады.

Раней Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу аб генацыдзе насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і накіравала даручэнні ў шэраг краін: Літву, Латвію, ЗША, Вялікабрытанію, Канаду, Аўстралію — з просьбай аб аказанні прававой дапамогі.

Асаблівая ўвага звярталася на дзейнасць латышскіх батальёнаў па знішчэнні мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі.

«У матэрыялах крымінальнай справы маецца інфармацыя пра тое, што на тэрыторыі Латвіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і іншых краін у цяперашні час пражывае 96 (цэлы шэраг) былых членаў латышскага легіёна СС, 15-й латышскай дывізіі Вафэн-СС і іншых злачынных арганізацый перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У цяперашні час правяраецца іх дачыненне да здзяйснення актаў генацыду ў адносінах да мірных грамадзянам Беларусі», — казаў генпракурор Андрэй Швед.

Раней у такой дапамозе адмовіла Літва.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы1

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы

Усе навіны →
Усе навіны

«Да гэтага часу не веру, што выжыў». Расповед адзінага выжылага ў катастрофе самалёта Air India, які разбіўся ў Ахмедабадзе

Хлопца, які ў Лебедзевай бэсціў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі9

Расіяне запусцілі ў Беларусі дзіўны месенджар — рэгістрацыя па нумары тэлефона, а вось выдаліцца можна толькі калі дазволяць34

Джон Кенэдзі і Роберт Кенэдзі згуляюць на клубным чэмпіянаце свету па футболе ў ЗША. Прычым у адной камандзе

Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема4

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы1

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць