Грамадства

«Мы чакаем, калі гэты кашмар закончыцца». Жонка праваабаронцы Судаленкі — пра дзень нараджэння за кратамі

248 дзён знаходзіцца за кратамі вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Свой 55-ы дзень нараджэння ён сустракае на судовым пасяджэнні. Дапамогу людзям — юрыдычную, фінансавую — улады трактавалі як «арганізацыю і фінансаванне беспарадкаў», піша «Радыё Свабода».

Суд над Леанідам Судаленкам і ягонымі памочніцамі, валанцёркамі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка, распачаўся 3 верасня. Суд закрыты. Суддзя Сяргей Салоўскі патлумачыў, што закрылі працэс «у мэтах бяспекі сведак» і каб не раскрыць банкаўскую тайну.

Леанід Судаленка ў гомельскай турме з 18 студзеня. За гэты час ён толькі адзін раз, у жніўні, дабіўся спаткання з жонкай і дзецьмі. У сям’і Судаленкаў — чацвёра сыноў. Трое дарослых і малодшы, 11-гадовы Мікіта.

«Напярэдадні мы паслалі Леаніду пасылку ў турму. Усё, што ён любіць. У тым ліку тое, што яму не на карысць, але я знайшла з мінімальным узроўнем цукру — халву, зефір, цукеркі, пячэнне. Але і суседзяў жа варта пачаставаць, ён жа не адзін. Я намагалася трапіць у гэты дзень, ягоны 55-ы дзень нараджэння, на спатканне. Напісала заяву ў суд. Але адказу так і не было. Хоць я спадзявалася і спадзяюся і цяпер — а раптам? Тады я моцна здзіўлюся і буду верыць у чалавечнасць. Так, відаць, ён сустрэне свой дзень нараджэння на судзе, у атачэнні суддзі, пракурора і абаронцы, — больш нікога не пускаюць», — расказала жонка Аксана.

Судовыя пасяджэнні распісаныя да 24 верасня. Але Леанід Судаленка напісаў з турмы, што наўрад ці справу разгледзяць за гэты тэрмін. Будзе працяг і ў кастрычніку, бо пакуль суд разгледзеў недзе 1/3 ад справы — а гэта 79 тамоў.

«Мікіта, малодшы, сумуе па тату. Ён быў у нас галоўны, адказны за мужчынскія справы. Мікіта з ім раіўся, дзяліўся ўсім. Цяпер ён піша лісты тату, дзе апісвае свае прыгоды, што робіцца ў школе, піша пра сяброў і дзяўчат, просіць парады. Тата яму піша, але гэта зусім не тое, калі яны сядзелі дома за сталом і раіліся», — зазначае Аксана.

Аксана кажа, што сваякі не засталіся ў баку, калі затрымалі Леаніда Судаленку.

«Мы заўсёды разам, побач, усе — сёстры, браты. Усе пішуць лісты, дапамагаюць. Мы любім ехаць да бацькоў і сабрацца па максімуме — каб усе былі, вялікая, дружная сям’я. Мы адно за адным, мы ўсе — адзінае цэлае. І калі такая бяда ў нас здарылася — мы ўсе разам. Мы чакаем усе, калі закончыцца гэты кашмар, і мы ўсе разам зноў збяромся. Забудзем усё гэта як страшны сон, гэты 2021 год — я проста хачу яго перакрэсліць», — кажа жонка праваабаронцы.

Яна турбуецца за здароўе мужа. Ён ніколі не скардзіўся на здароўе, але жонка ведае пра ягоныя праблемы з ціскам, узроўнем цукру, зрокам.

«У яго ў СІЗА праз праблемы са здароўем пасцельны рэжым. Але я ведаю, што ён прыходзіць з судовых пасяджэнняў і проста падае на ложак — бо вельмі стамляецца ў судзе. Ён і як дома быў, працаваў на знос: ён працаголік, усяго сабе пасвячаў працы, асабліва дапамозе людзям — парадай, грашамі, ён нікому не адмаўляў», — дадала Аксана.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер2

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай узломвае кампаніі Расіі ў пошуках ваенных сакрэтаў1

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка18

У мінскіх аптэках размялі расійскі аналаг «Аземпіка». Людзей не палохала нават цана5

Прэзідэнт Ізраіля: Мы не ставім за мэту зрынуць Хаменеі, але гэта можа быць пабочным эфектам з вялікімі гістарычнымі наступствамі

Лукашэнка: Я прачытаў тое, што пісалі ў тыктоках, «тыктокаліся» нашы выкладчыкі12

Час праезду беларуска-літоўскай мяжы аўтобусамі павялічыўся да 10-12 гадзін5

Лукашэнка: Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе разам з Расіяй64

Памёр Сямён Букчын20

Вось колькі каштуе Ізраілю вайна з Іранам. Самае дарагое — абарона свайго неба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер2

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць