Здарэнні

Прадавачка, збірала подпісы за Ціханоўскую, пагражае 25 гадоў. Што сёння вядома пра жонку Андрэя Зельцэра, які застрэліў сілавіка

28 верасня ў звычайным мінскім доме па вуліцы Якубоўскага адбылася перастрэлка. Аднаго з кадэбэшнікаў, якія выламалі дзверы ў яго кватэру, застрэліў айцішнік Андрэй Зельцэр. Сам ён адразу ж быў забіты сілавікамі. Але пры гэтым усім прысутнічала жонка Зельцэра, якая здымала ўсё на відэа. Пазней сваякі паведамілі, што жанчына на Акрэсціна. Яе падазраюць у саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ.

Жанчыну завуць Марыя Успенская, ёй 40 гадоў. Зельцэр яе другі муж, ад мінулага шлюбу Марыя мае сына-школьніка. Падчас перастрэлкі малы быў у гімназіі.

Успенская працавала эканамістам, пасля — звычайнай прадавачкай у сеткавай краме. Цяпер паціху вучылася на тэсціроўшчыка, вучыла англійскую.

Кватэра, у якой усё адбылося, належыць маці Марыі. «Наша Ніва» гаварыла з ёй, тая кажа, што Марыя «не выказвала нейкіх радыкальных ці агрэсіўных думак». Па яе словах, нічога ў яе паводзінах не абяцала такога фіналу.

Вядома, што Успенская збірала подпісы за Ціханоўскую ў 2020 годзе. Але ж, кажуць, удзельнічаць у пратэсных акцыях не хацела, баялася праз малога сына.

Юрыст: «Па Крымінальным кодэксе, саўдзельнік — гэта выканаўца альбо ці то арганізатар, ці то падбухторшчык, ці то памагаты»

Цяпер Успенская затрыманая, па словах сваякоў, знаходзіцца на Акрэсціна. Следчы камітэт паведаміў, што Марыя «праводзіла відэаздымку злачынства і садзейнічала яго здзяйсненню, затрыманая па падазрэнні ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ».

На відэа, якое апублікавалі дзяржСМІ, бачна, што Марыя сапраўды знаходзіцца побач з мужам. Але ў Андрэя Зельцэра ў руках стрэльба, а ў жанчыны — звычайны тэлефон. У чым саўдзел у забойстве? І за што яе могуць асудзіць?

Спыталі ў юрыста Андрэя Мачалава.

«Афіцыйны каментар СК, што жанчыну затрымалі як саўдзельніка забойства. Па Крымінальным кодэксе, саўдзельнік — гэта выканаўца альбо ці то арганізатар, ці то падбухторшчык, ці то памагаты.

Выканаўцам яе не палічаць, бо нават з таго відэа бачна, што зброі ў яе няма. Што тычыцца іншых фармулёвак, то паміж імі вельмі тонкія межы.

Арганізатар — чалавек, які, умоўна, кажучы, загадаў чалавеку, маўляў, бяры зброю і страляй, рабі тое і тое, або сам дастаў зброю і даў выканаўцу.

Падбухторшчык — гэта асоба, якая схіляе да выканання злачынства, умоўна кажучы, не дзеяннем, але словамі.

І памагаты — асоба, якая дапамагала выкананню злачынства парадамі, указаннямі, інфармацыяй, — кажа Мачалаў. — Больш зразумелай роля жанчыны будзе толькі ў выпадку публікацыі відэа з камеры ў кватэры і з яе тэлефона.

Але нават больш важнай за відэазапісы крыніцай стануць паказанні самой жанчыны, якія яна дала ў першую ж ноч пасля затрымання. Упэўнены, што яе ўжо дапыталі. 

У такіх справах, як правіла, больш важным аргументам бываюць паказанні, якія даюцца чалавекам на першых допытах. Нават калі на відэа не будзе нічога бачна ці зразумела, але яна прызнаецца ў чымсьці — прыслухаюцца на судзе менавіта да паказанняў.

Ну і асаблівасць гэтай справы, што нават калі не будзе юрыдычных доказаў, што жанчына была саўдзельнікам, то тут будзе ўсё тлумачыцца максімальна шырока, максімальна супраць яе.

Бо відавочна, што ўся напружанасць абрынецца на жанчыну, яна панясе ўсю адказнасць. Справа, хутчэй за ўсё, будзе кваліфікавана як забойства, там максімальнае пакаранне — расстрэл. Але ў Беларусі жанчын не караюць пажыццёвым зняволеннем ці смяротным пакараннем, таму максімум, што пагражае жанчыне — 25 гадоў пазбаўлення волі».

Чытайце таксама:

Перастрэлка на Якубоўскага, дзе айцішнік і кадэбіст забілі адзін аднаго: што вядома

Каментары

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць