Грамадства7878

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства

Бізнэсовец, блогер і ютуб-вядоўца Аляксандр Кныровіч падзяліўся навіной: польскія ўлады вырашылі, што ён «годны быць грамадзянінам гэтай краіны».

Аляксандр Кныровіч. Фота: «Наша Ніва»

Шлях да атрымання грамадзянства ў яго выпадку заняў амаль пяць гадоў.

«Самым складаным было вывучыць у 50+ гадоў польскую мову на ўзроўні B1 і здаць дзяржаўны экзамен, — падзяліўся Аляксандр з «Нашай Нівай». — Бо ўсе дакументы ў мяне былі ў парадку, мне пашанцавала».

«Я сапраўды паляк. Ну куды дзецца ад гэтага факта?» — напісаў Аляксандр у фэйсбуку, пажартаваўшы, што такі вось у яго камінг-аўт.

Польскія карані бізнэсовец мае па татавай лініі. Яго сям’я пражывала ў вёсцы Ніўнае, што ў Стаўбцоўскім раёне, якая ў розныя часы зазнала уладу Расійскай імперыі, немцаў і палякаў.

«Імёны маіх дзядзькаў, цётак, бабуль і дзядуляў па гэтай лініі не пакідаюць ніякіх сумневаў: Юзэф, Войцех, Тэрэза, Франак, Ядвіга… А сямейнае паданне сведчыць — у хаце дзеда гадзіннік ішоў па польскім часе да 1963 года».

Сам Аляксандр яшчэ падчас атрымання першага савецкага пашпарта ў 1989 годзе ў графе «нацыянальнасць» напісаў «паляк». Тады для яго гэта было своеасаблівым антысавецкім бунтам.

Польскія карані пацвердзіліся і генетычным тэстам, які не так даўно зрабіў Аляксандр.

«Тэст паказаў, што 49% маіх каранёў — непасрэдна ў паўночна-ўсходняй частцы Польшчы — там, дзе Падляшша, Сувалкі і гэтак далей. Яшчэ 40% — гэта паўночна-заходняя Расія, Пскоў. Наколькі я разумею, адтуль ідуць карані маёй маці і бабулі. Такая вось сумесь атрымліваецца».

Атрыманне польскага грамадзянства ў выпадку бізнэсмена магло б здарыцца хутчэй, але ён сам не спяшаўся, рабіў усё праз пошту, бо мае на руках і актуальны беларускі пашпарт з тэрмінам дзеяння да 2031 года. Ад моманту ж падачы дакументаў да рашэння польскіх уладаў прайшло паўтара года.

На пытанне, ці адчувае Аляксандр сябе палякам, ён адказвае, што пачуваецца мясцовым і ў Польшчы, і ў Беларусі.

«У Польшчы ў мяне няма ломкі, настальгіі. Я, хутчэй, не разумею, чаму ў нас па Бугу мяжа, навошта яна падзяляе два такія блізкія народы? Мне здаецца, яе не павінна быць. Але ментальна я, вядома, прывязаны да Беларусі якарнымі канатамі, назаўжды. І наяўнасць або адсутнасць польскага пашпарта гэтага ніяк не зменіць».

Каментары78

  • Лол
    09.11.2026
    То спадзяваймася, што гэта апошняя навіна пра яго.
  • Ну все
    09.11.2026
    Можно набирать подряды от польских госконтор. Схема налажена.
    Следующий этап - "ой, а вы ж знали, что я всю жизнь изучал Священную Тору" ?
  • вопросики
    09.11.2026
    простите, а какой у кныровича бизнес, что его продолжают называть бизнесменом? унаследовал бизнес от папы, построил себе имидж современного бизнесмена, после посадки и эмиграции прошло почти 5 лет, где его бизнес? было бы правильнее позиционировать его как блогера

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго99

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян7

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў4

Украінцы нанеслі ўдар па падраздзяленню «Рубікон» у акупаваным Бярдзянску. Кажуць пра больш за 30 забітых4

У нямецкім Ростаку замест жывой каляднай ёлкі ўпершыню зрабілі яе праекцыю. Гараджане абураныя3

Шасцёра высокіх амерыканскіх чыноўнікаў перабраліся жыць на вайсковыя базы9

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы3

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

Мінская Камароўка ўжо перабралася пад дах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго99

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць