У Гродне на дарогах ставяць незвычайныя «ляжачыя паліцэйскія» — так званыя берлінскія падушкі, піша «АвтоГродно».

Гэта прамавугольныя ўзвышэнні ў форме трапецыі, якія размяшчаюць пасярэдзіне паласы руху. Звычайна іх шырыня складае 1,6—1,8 метра, даўжыня — 3—4 метры, а вышыня — 7—10 сантыметраў.
У адрозненне ад звычайных ляжачых паліцэйскіх, такія канструкцыі прымушаюць зніжаць хуткасць толькі легкавыя аўтамабілі. Грузавікі і аўтобусы могуць праязджаць без перашкод, бо іх колавая база шырэйшая за ўзвышэнне.
Лічыцца таксама, што берлінскія падушкі менш зношваюць падвеску аўтамабіляў, калі кіроўцы своечасова зніжаюць хуткасць. У Гродне іх паставілі на вуліцы Таўлая.
Для Беларусі такая арганізацыя руху не новая: берлінскія падушкі ўжо ёсць у Слоніме і каля Мінска.
Каментары