Эканоміка

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Прадавец запэўнівае: на перапродажы змесціва скрынак можна зарабіць у тры-чатыры разы больш. Ці ўдалося рэальным купцам адбіць выдаткі?

На «Куфры» з’явіліся цікавыя абвесткі ад кампаніі «Архан Трэйд». Усім ахвотным прапаноўваюць набыць палеты са згубленымі пасылкамі — ёсць дастаўка па Беларусі. 

Пазначана, што ўся прадукцыя ад буйных пастаўшчыкоў кшталту AliExpress, а не ад нейкіх незразумелых кітайскіх кірмашоў. Прадавец піша, што ў скрынях сустракаюцца мэбля, тавары для дома, тэхніка і шмат чаго яшчэ.

За адзін палет просяць 2000 рублёў, але запэўніваюць, што інвестыцыя выгадная — бо знаходкі можна перапрадаць на тым жа «Куфры». Маўляў, акупляльнасць 100%, зарабіць можна ў два, тры ці нават чатыры разы больш, чым патраціў: «Купляючы палеты, вы атрымліваеце магчымасць набыць вялікі аб'ём тавару па выгаднай цане і рэалізаваць яго з добрай нацэнкай».

У сацсетках ужо жартаўліва называюць такія прапановы «кіндар-сюрпрызам для дарослых». Але ж тыя, хто вырашыў паспрабаваць зарабіць на такой «гульні», не хавае расчаравання.

Сваім досведам падзяліўся ў Threads Станіслаў. Кажа, першае, што насцярожыла, пасля атрымання «кіндара» — відавочна свежы скотч, які быў налеплены паверх старога разрэзанага. 

Унутры скрынак знайшліся не новая тэхніка, пашкрабаныя рэчы, штосьці паламанае… Станіслаў пералічвае, якія знаходкі яго зацікавілі: невялікі столік і столік Hello Kitty, дзве аднолькавыя люстры, набор лега Messi і электрашашлычніца.

У відэааглядзе яго жонкі можна пабачыць, што з удалага знайшоўся кітайскі робат-пыласос ноўнэйм, надзіманы басейн, крэсла для рыбалкі, бегавыя красоўкі, нейкая касметыка. 

А яшчэ была гара барахла: шкарпэткі, чэшкі, дзіўны халат, стыкеры. Мужчына думае, што большасць з гэтага застанецца ляжаць мёртвым грузам.

Пакуль што яму ўдалося перапрадаць 10 лотаў на агульную суму 1385 рублёў.

Нечакана хутка набылі біяграфію Майкла Джэксана на англійскай мове і чырвоную каністру.

Засмучаны пакупнік вырашыў прагледзець профіль прадаўца палетаў на «Куфры». Высветлілася, што той прадае ноўтбукі, праектары, 3D-прынтары, дарагія сумкі ды іншыя каштоўныя рэчы.

Станіслаў мяркуе, што першапачаткова прадавец пераглядзеў скрыні, забраў самае патэнцыйна прыбытковае, каб самаму прадаць, а рэшткі зноў запакаваў і перапрадаў.

У каментарах людзі не здзіўленыя такім развіццём падзей. Самы папулярны каментар, які набраў больш за 400 лайкаў, такі: «Гэта ў якім свеце ружовых поні трэба жыць, каб падумаць, што беларускія барыгі, якія гуму наразаюць перад продажам, вам прададуць палеты, папярэдне іх не перабраўшы». 

Нехта раіць напісаць скаргу ў пракуратуру, бо лічыць такія продажы махлярствам. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць